Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія МВФ прыедзе ў Менск ў лютым


Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Менску ў другой палове лютага.

«Місія будзе працаваць у другой палове лютага ў рамках артыкула IV статута МВФ, гэта значыць адбудзецца традыцыйны штогадовы агляд сытуацыі ў эканоміцы, які праводзіцца ва ўсіх краінах-сябрах МВФ. Акрамя таго, Беларусь знаходзіцца ў пастпраграмным маніторынгу, і аглядная місія будзе сумяшчаць функцыі другой місіі па пастпраграмнаму маніторынгу », - паведаміла Інтэрфаксу сталы прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.

Місія МВФ правядзе рэвізію макрапрагнозу для Беларусі на 2012 год.

«Зьнешнеэканамічная кан’юнктура ў краінах, якія зьяўляюцца асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Беларусі, пагаршаецца. Пагаршэньне сытуацыі ў глябальнай эканоміцы можа аказаць ўплыў на Беларусь праз Расею, тэмпы росту эканомікі якой, хутчэй за ўсё, замарудзяцца. І гэты ўплыў будзе мацней, чым магчымае зьніжэньне попыту на беларускія нафтапрадукты ў Эўропе. Зь іншага боку, Беларусь атрымала новыя прэфэрэнцыі пры імпарце расейскіх
энэрганосьбітаў, і гэта можа аказаць стымулюючы ўплыў на дынаміку яе ВУП », - адзначыла Калядзіна.

Адносна заяўкі беларускіх уладаў аб новай праграме з МВФ, Калядзіна сказала:

«У апошні час я нічога не чула аб намерах уладаў адносна праграмы з МВФ. Супрацоўніцтва ёсьць на тэхнічным узроўні і нават на пэўным палітычным узроўні. У рамках кансультацыйнай падтрымкі мы сумесна з уладамі абмяркоўваем усе бягучыя пытаньні макраэканамічнай палітыкі».

Са студзеня 2009 года па красавік 2010 года беларускія ўлады рэалізавалі праграму МВФ stand-by, якая была падтрымана крэдытам на $ 3,6 млрд. Ад 1 траўня 2011 годаўрад і Нацбанк Беларусі зьвярнуліся ў МВФ з просьбай аб
прадстаўленьні новага фінансаваньня на суму да $ 7 млрд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG