У інтэрнэце зьявіўся відэаролік пра зьняволенага віцебскага актывіста, аўтар якога імкнецца аспрэчыць факт галадоўкі Каваленкі. Тым часам прадстаўнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў факт галадоўкі пацьвярджае і кажа, што 17 лютага Каваленка мае ўзяць шлюб.
«Не — правядзеньню чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі», — пад такімі лёзунгамі прайшоў пікет каля офісу аўтаканцэрну Škoda ў Празе.
Cябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў дамогся ад Магілёўскага домабудаўнічага камбінату звальненьня з выплатай трохмесячнай дапамогі ў сувязі з парушэньнем наймальнікам працоўнага кодэксу.
Баранавіцкі актывіст украінскай грамады Мікола Чарнавус падаў скаргу ў Берасьцейскі абласны суд на вырак аб самаўпраўстве. 10 лютага за самаўпраўства Баранавіцкі суд прысудзіў яму 70 тысяч рублёў штрафу.
Па выніках конкурсу, які быў праведзены Дэпартамэнтам выкананьня пакараньняў МУС Беларусі, старэйшы беларускі астрог — гарадзенская турма № 1 быў прызнаны найлепшым у краіне. Сярод паказчыкаў улічваліся такія, як выхаваўчая праца, умовы ўтрыманьня.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым кандыдатам у прэзыдэнты Алесем Міхалевічам.
У Ісламабадзе сёньня пачаўся двухдзённы саміт прэзыдэнтаў Пакістану, Ірану і Аўганістану, падчас якога будуць абмяркоўвацца пытаньні барацьбы з тэрарызмам. У ходзе перамоваў могуць быць разгледжаныя сумесныя захады па барацьбе з кантрабандай наркотыкаў і гандлем людзьмі.
Рэдактару сайту «Народныя Навіны Віцебску» патэлефанаваў начальнік аддзяленьня транспартнай міліцыі і запрасіў «на апытаньне» адносна бел-чырвона-белага сьцяга, які быў зьявіўся 8 лютага на асьвятляльнай вежы недалёка ад чыгуначнага вакзалу.
У чацьвер старшыня Менаблвыканкаму Барыс Батура паабяцаў вынесьці генэральны плян беларуска-кітайскага індустрыяльнага тэхнапарку ў Смалявіцкім раёне на грамадзкае абмеркаваньне. Сваю заяву галоўны «вэртыкальшчык» Меншчыны агучыў на прыёме насельніцтва ў Смалявіцкім райвыканкаме.
У чацьвер у незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) зьвярнуўся са скаргай працаўнік БАТЭ. Ён пераказаў сваю размову з начальствам: «Альбо вы пішаце заяву на звальненьне па ўласным жаданьні, альбо мы знойдзем іншы спосаб, каб зрабіць гэта».
Паралелі зь Першай і Другой Сусьветнай вайной, пэрыядам «халоднай вайны» і вайны з Іракам праводзіць у сваім артыкуле камэнтатар амэрыканскага штодзёньніка The Washington Post Фарыд Закарыя, разважаючы пра магчымасьць прэвэнтыўнага ўдару Ізраіля па Ірану.
Беларусь у аднабаковым парадку скасавала дамоўленасьці з расейскай кампаніяй «Ітэра» на забудову дзелавога цэнтру «Менск-Сіці» на месцы аэрапорту «Менск-1».
Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў даў інтэрвію аглядальніку Радыё Свабода Людміле Целень. Размова ішла аб палітычнай сытуацыі ў Расеі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
16 лютага прадстаўнікі «Менскзелянбуду» пілавалі дрэвы ў парку, дзе да чэмпіянату сьвету па хакеі ўлады хочуць пабудаваць гатэль «Пэкін».
Калі меркаваць па афіцыйнай статыстыцы, праблема беспрацоўя ў Беларусі вырашана.
У студзені 2012-га параўнальна са студзенем 2011-га цэны ў Беларусі вырасьці на 109,7%, ва Ўкраіне — на 3,7%, у Казахстане — на 5,9%, у Расеі — на 4,2%.
Дзінаса Лінкуса асудзілі ў судзе Гарадзенскага раёну паводле артыкула 426 ч. 3 за зьбіцьцё начальніка Шчучынскага раённага аддзелу Дэпартамэнту аховы Аляксея Сяргея. Да ўступленьня прысуду ў сілу Лінкус застаецца на волі. Асуджаны адмовіўся адказваць на пытаньні журналістаў і выйшаў з будынка суду праз чорны ход. Пацярпелы Сяргей таксама адмовіўся адказваць на пытаньні журналістаў.
Раніцай 16 лютага на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам маладафронтаўцы вывесілі ў будынку чыгуначнага вакзалу ў Менску бел-чырвона-белы сьцяг.
Загрузіць яшчэ