Абласны суд Берасьця адмовіў у задавальненьні скаргі актывіста руху «За свабоду» Сяргея Вакуленкі на намесьніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава. Актывіст сьцьвярджаў, што чыноўнік парушыў закон аб зваротах грамадзян.
Мухамэд Мера, які падазраецца ў сямі забойствах, учыненых на паўднёвым захадзе Францыі ў сярэдзіне сакавіка, забіты сёньня ў часе штурму кватэры ў Тулузе, дзе ён быў блякаваны паліцыянтамі.
Менскі журналіст Зьміцер Краўчук атрымаў афіцыйнае папярэджаньне ад менскай пракуратуры за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».
Юта Зомэрбаўэр у артыкуле для «Die Presse» адзначае, што Лукашэнка, адмовіўшыся памілаваць меркаваных выканаўцаў тэракту ў менскім мэтро, сам спыніў спробы асьцярожнага збліжэньня ЭЗ зь Беларусьсю ў абмен на такія саступкі, як вызваленьне палітвязняў.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і кіраўніца «Праваабарончага альянсу» Людміла Гразнова наведалі маці Юрыя Захаранкі Ўльяну Рыгораўну, якая жыве ў Васілевічах.
Намесьніку старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валерыю Ухналёву выезд зь Беларусі забаронены ў сувязі з прад'яўленьнем яму грамадзянскага пазову.
Сёньня праваабаронца, журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валер Шчукін адзначае 70-годзьдзе.
Літва падтрымлівае санкцыі ЭЗ да рэжыму Лукашэнкі, а не да буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, заявіў прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс.
У Маскве пікет за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі
Піша дацкае выданьне Kristeligt Dagblad у сувязі з дыскусіямі ў Брусэлі па беларускім пытаньні пад старшынствам дацкага міністра Сёўндаля.
25 сакавіка ля будынку міжнароднага суду ў Гаазе адбудзецца акцыя салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій ў Беларусі.
Былы амбасадар Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў уладкаваўся на працу ў «Белгазпрамбанк» у якасьці дарадцы старшыні праўленьня.
Сярод іншага кіраўнікі МЗС разгледзяць сытуацыю ў Беларусі. Чакаецца зацьвярджэньне новых абмежавальных мер ЭЗ супраць афіцыйнага Менску
Генэральны сакратар Рады Эўропы Торб’ёрн Ягланд плянуе абмеркаваць з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым сытуацыю ў Беларусі.
МЗС Украіны правярае інфармацыю аб тым, што трэнэра з Інстытута разьвіцьця рэгіянальнай прэсы Алега Хаменку не пусьцілі ў Беларусь.
У францускай Тулузе ў раёне, прылеглым да дому, дзе заблякаваны Махамэд Мера, адбыліся тры выбухі.
Гэтым асобам будзе забаронены ўезд у краіны ЭЗ, а іх асабістыя актывы і актывы 29-ці зьвязаных зь імі кампаніяў будуць замарожаныя.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Краіны Захаду асудзілі Іран за ўзбройваньне сырыйскіх урадавых войскаў Башара Асада, якія змагаюцца з паўстаньнем у краіне.
Прэзэнтацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня» – 22 сакавіка.
Загрузіць яшчэ