Даўгалёў будзе кансультаваць кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыка па пытаньнях беларуска-расейскага супрацоўніцтва, у тым ліку на ўзроўні працы з акцыянэрамі, а таксама весьці энэргетычны блёк пытаньняў, паведамляе Інтэрфакс.
Даўгалёў быў амбасадарам Беларусі ў Расеі ад жніўня 2006 году па лістапад 2011 году. У канцы 2011 году яго зьмяніў на гэтай пасадзе Андрэй Кабякоў, які раней быў намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.
У красавіку 2011 году пасла Беларусі ў Маскве Васіля Даўгалёва выклікалі ў МЗС Расеі і ўручылі ноту наконт недапушчальнасьці выкарыстаньня памяшканьня дыпляматычнага прадстаўніцтва для гульнявога бізнэсу. Прадстаўнік МЗС Беларусі назваў тады гэта «паклёпам на Беларусь».
У ліпені 2011 году пасол Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў указаў дырэктару тэлекампаніі «Россия» Антону Златапольскаму на «антыбеларускі характар» адной з праграмаў Уладзімера Салаўёва «Поединок».
Беларускі пасол абвінаваціў вядучага Салаўёва ў тым, што той дазволіў сабе абразьлівыя выпады на адрас Аляксандра Лукашэнкі і яго сям’і.