Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя «Шабаноў» Альгерда Бахарэвіча


Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч
Прэзэнтацыя новай кнігі аўтара «Свабоды» Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня» адбудзецца 22 сакавіка ў Інстытуце імя Гётэ ў Менску, вул. Веры Харужай, 25/3, паверх 4. Пачатак а 19-й гадзіне.

Шабаны. Адно з сакральных месцаў сёньняшняга Менску. Канцавая станцыя мітычных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцьці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.

Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасьці мовы і немагчымасьць вяртаньня.

Ранейшая яго кніга «Малая энцыкляпэдыя Бахарэвіча» выйшла ў 2011 годзе ў сэрыі «Бібліятэка «Свабоды». XXI стагодзьдзе».

Весьці прэзэнтацыю меўся карэспандэнт «Свабоды» Сяргей Шупа, але ў амбасадзе Беларусі ў Празе яму адмовілі ў беларускай візе. Сяргей Шупа даслаў свой відэазварот на прэзэнтацыю.

Болей пра новую кнігу Альгерда Бахарэвіча і яе прэзэнтацыю пазьней на нашым сайце.

Інтэрвію Альгерда Бахарэвіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG