НАДВОР'Е
У Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, тэмпэратура да плюс 12 градусаў.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У літаратурным музэі Янкі Купалы – у межах Купалаўскага юбілейнага году – акцыя «Чытаем Купал разам». Творы вялікага паэта будуць чытаць людзі розных прафэсій (вул. Янкі Купалы, 4. Пачатак а 18.00).
Перадача «Паштовая скрынка 111» – агляд лістоў на Свабоду, які падрыхтаваў Валянцін Жданко. А таксама – перадача Аляксандры Дынько «Вашыя дзеці». Героі перадачы – сям’я мовазнаўца Зьмітра Саўкі. Спадар Зьміцер, бацька чатырох дзяцей, кажа, што размаўляць па-беларуску – гэта штодзённае супрацьстаяньне, якое можа быць не пад сілу дзіцяці. Як падтрымаць сваіх дзяцей у штодзённым змаганьні з навакольлем?
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1659 – пастанова Сойму Рэчы Паспалітай аб біцьці меднага шэлега (барацінкі) і заснаваньні меньніцы ў Берасьці.
1943 – разам з жыхарамі спаленая Хатынь.
У гэты дзень нарадзіліся:
1609 – Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.
1786 – Яхім Лялевель, гісторык і грамадзкі дзяяч.
1865 – Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.
1882 – Эдуард Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, паэт, публіцыст, настаўнік.
1942 – Валеры Шчукін, праваабаронца, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня.
1957 – Яцак Качмарскі, культавы польскі бард часоў Салідарнасьці.
У гэты дзень памерлі:
1832 – Ёган Вольфганг Гётэ, нямецкі пісьменьнік, мысьляр.
1864 – Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, публіцыст.
1986 – Ніна Каменская, беларускі гісторык.
2010 – Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.
Кастусь Каліноўскі
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
У Бабруйску затрыманьні за інфармацыю пра Дзень волі
Яўген Афнагель: «Байкот можа аб’яднаць тых, хто ня любіць гэтай улады»
МЗС Беларусі: Палітыка санкцый даказала беспэрспэктыўнасьць