Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ухналёў невыязны з-за «грамадзянскага пазову»


Намесьніку старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валерыю Ухналёву выезд зь Беларусі забаронены ў сувязі з прад'яўленьнем яму грамадзянскага пазову.

Такую даведку ён атрымаў у аддзеле па грамадзянству і міграцыі. У сьпіс невыязных ён унесены 5 сакавіка рашэньнем Міністэрства юстыцыі, перадае БелаПАН.

Што гэта за пазоў і хто яго падаваў, палітыку не паведамілі. Ён мае намер падаць скаргу ў суд і адпаведную заяву — у Мін'юст.

Беларускія памежнікі ня выпусьцілі Ўхналёва за мяжу 21 сакавіка, калі ён накіроўваўся ў Вільню.

Пры праходжаньні пашпартнага кантролю ў выезьдзе зь Беларусі адмовілі Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку, Валянціну Стэфановічу, Андрэю Дынько, Жане Літвіной, Міхаілу Янчуку, Станіславу Шушкевічу, Андрэю Бандарэнку, Валерыю Ўхналёву і Вінцуку Вячорку. Старшыня БХК Алег Гулак і старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла даведаліся ў аддзелах грамадзянства і міграцыі, што яны ўнесеныя ў сьпіс асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG