Сёньняшняе выданьне The Washington Post --> http://www.washingtonpost.com/blogs/post-partisan/post/from-belarus-a-cry-for-help/2012/03/30/gIQAhvzblS_blog.html напісала, як былому кіраўніку беларускай дзяржавы Станіславу Шушкевічу ўдалося на мінулым тыдні выехаць зь Беларусі і дабрацца да Вашынгтону.
2 красавіка ў Менску прайшла канфэрэнцыя пад назвай «Нафтаперапрацоўка і экспарт нафтапрадуктаў Беларусі».
Пажар пачаўся на трэцім паверсе будынку № 34 па вуліцы Горкага. Ахвяраў няма: большасьць пацыентаў пакінула ўстанову самастойна, пачуўшы папярэджаньне пажарнай сыгналізацыі.
Лябедзька: «Мы напісалі заяву на імя начальніка транспартнай міліцыі горада Воршы з указаньнем прозьвішча аднаго з супрацоўнікаў МУС, які можа мець дачыненьне да скраданьня нашых пашпартоў».
Багата беларусаў, якія маюць акцыі прамысловых прадпрыемстваў у рэгіёнах, чуюцца ашуканымі. Грашовыя дывідэнды па іхніх акцыях або мізэрныя, або ўвогуле не выплачваюцца.
На давыбарах у парлямэнт Бірмы ў мінулую нядзелю апазыцыйная Нацыянальнага ліга за дэмакратыю заваявала 44 месца з 45-ці.
У штаб-кватэры ААН Нью-Ёрку сёньня адбываецца міжнародная канфэрэнцыя на тэму дасягненьня дабрабыту ў бедных краінах сьвету шляхам павышэньня ня толькі валавага ўнутранага прадукту, але і нечага, што называецца «валавым нацыянальным шчасьцем».
Органы выведкі «сумежнай дзяржавы» спрабавалі атрымаць у Беларусі доступ да сакрэтнай інфармацыі ў вайсковай сфэры. Пра гэта 2 красавіка паведаміў Аляксандру Лукашэнку старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Вадзім Зайцаў.
Сёньня ў Баку пачалася другая сэсія Эўранэсту – міжпарлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства».
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зрабіла заяву адносна выступу дзеяча беларускай эміграцыі ў Бэльгіі Зьмітра Піменава ў эфіры тэлеканалу «Белсат».
У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана дадатковая інфармацыя ў рамках разгляду індывідуальнага паведамленьня маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня і расстралянага Ўладзіслава Кавалёва — Любові Кавалёвай і ягонай сястры Тацьцяны Казяр.
Вынікі конкурсу падводзім штомесяц. Пераможца сакавіка — «Відэа з калёніі»
2 красавіка на Менск абрынуліся сьнегапады.
Генэральны пракурор Украіны распарадзіўся забясьпечыць лячэньне экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі па-за межамі калёніі, дзе яна адбывае пакараньне.
ЗША і дзясяткі іншых краін наблізіліся да прамога ўмяшаньня ў баявыя дзеяньні ў Сырыі.
Выкарыстаньне пупавіны ў якасьці крыніцы камлёвых клетак можа зьняць этычныя праблемы, уласьцівыя тэрапіі на базе камлёвых клетак эмбрыёна. Для пачатку трэба навучыцца даваць гэтым клеткам каманду на выбар той ці іншай спэцыялізацыі.
У лёнданскім выдавецтве «Блумсбэры» апублікавана кніга пад назвай «Падман. Шпіёны, хлусьня або як Расея дурыць Захад» (Deception. Spies, Lies and How Russia Dupes the West).
У інтэрвію аўстрыйскай «Die Presse» Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі.
У Гомельскай вобласьці ўсё больш падворкаў падтоплена. Аднак небясьпекі для мясцовых жыхароў пакуль няма, сьцьвярджаюць у МНС.
Беларусь магла будаваць сваю атамную электрастанцыю ў больш прыдатным для гэтага месцы, але месца для АЭС каля самай мяжы зь Літвой абрала Расея.
Загрузіць яшчэ