Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ягланд: Неверагодна, што кандыдаты ў прэзыдэнты ўсё яшчэ за кратамі


Турб’ёрн Ягланд
Турб’ёрн Ягланд

У інтэрвію аўстрыйскай «Die Presse» Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі.

На пытаньне карэспандэнта, якія кантакты існуюць у Рады Эўропы з «праблемным дзіцём Эўропы», адзінай краінай на кантынэнце, якая не ўваходзіць у гэтую арганізацыю Турб’ёрн Ягланд адказаў: «У нас няма аніякіх кантактаў на палітычным узроўні, але мы працуем з грамадзянскай супольнасьцю і сродкамі масавай інфармацыі. Пакуль Беларусь не адменіць сьмяротнае пакараньне і ня вызваліць палітвязьняў, мы ня можам мець зь ёй палітычных кантактаў. Гэта неверагодна, што кандыдаты на прэзыдэнта ўсё яшчэ ў няволі».

У інтэрвію адзначаецца таксама, што Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываецца сьмяротнае пакараньне. Хоць, паводле Генэральнага сакратара Рады Эўропы, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году Менск падаваў сыгналы, што можа скасаваць гэты від пакараньня.

«Былі выразныя знакі, што Беларусь хоча стаць часткай эўрапейскай сям’і. Аднак я ўпэўнены, што гэтая краіна некалі стане сябрам Рады Эўропы. Іншае было б проста вар’яцтвам», — заявіў Ягланд.

Раней Ягланд асудзіў расстрэлы Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, адзначыўшы, што «такім стаўленьнем да жыцьця чалавека, непавагай да яго асноўных правоў і дэмакратычных стандартаў улады Беларусі ўсё больш ізалююць сваю краіну і яе людзей ад усяго астатняга сьвету».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG