Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Шушкевіч вырваўся ў Вашынгтон


Сёньняшняе выданьне The Washington Post --> http://www.washingtonpost.com/blogs/post-partisan/post/from-belarus-a-cry-for-help/2012/03/30/gIQAhvzblS_blog.html  напісала, як былому кіраўніку беларускай дзяржавы Станіславу Шушкевічу ўдалося на мінулым тыдні выехаць зь Беларусі і дабрацца да Вашынгтону.

Наведаўшы рэдакцыю газэты ў Вашынгтоне, Шушкевіч распавёў, што ён — ведаючы, што ягоны мабільны тэлефон праслухоўваецца беларускімі спэцслужбамі — абзвоньваў сваіх знаёмых і сяброў, паведамляючы ім, калі і на якім цягніку ён зьбіраецца ехаць у Маскву. А насамрэч Станіслаў Станіслававіч перасек беларуска-расейскую мяжу ў аўтамашыне, потым уехаў у Латвію, адтуль у Літву, а зь Літвы вылецеў самалётам у ЗША.

Шушкевіч адзначыў у размове ў рэдакцыі The Washington Post, што амэрыканскія санкцыі ў дачыненьні да Беларусі аказаліся ў мінулым больш эфэктыўнымі за эўрапейскія, паколькі дапамаглі вызваліць некаторых апанэнтаў рэжыму. Але, на думку Шушкевіча, па-сапраўднаму ЗША могуць паўплываць на Аляксандра Лукашэнку толькі праз Маскву.

«Нічога нельга зрабіць без Масквы. Амэрыканцы маглі б — але ніколі гэтага ня робяць — націснуць на Пуціна, каб ён выконваў абавязаньні, якія падпісаў у шмат якіх дакумэнтах адносна правоў чалавека,» — сказаў Станіслаў Шушкевіч вашынгтонскай газэце.

Станіслаў Шушкевіч лятаў у ЗША на ўручэньне прэстыжнага "Мэдаля Свабоды" Трумэна-Рэйгана. Раней гэтую ўзнагароду атрымалі Ян Павал ІІ, Вітаўтас Ландсбэргіс, Вацлаў Гавэл. Таксама Шушкевіч сустракаўся з прадстаўнікамі Дзярждэпартамэнту ЗША і палітыкамі, выступаў зь лекцыямі ў шэрагу амэрыканскіх унівэрсытэтаў.

Выехаць зь Беларусі яму ўдалося не адразу. 18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы яго ссадзілі зь цягніка «Менск — Вільня». Палітыку паведамілі,што яго імя ўключана ў сьпіс невыязных. Пасьля гэтага яму давялося шукаць іншыя магчымасьці перасячэньня беларускай мяжы.

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG