Генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка распарадзіўся забясьпечыць лячэньне экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі па-за межамі калёніі ў Харкаве, дзе яна адбывае пакараньне.
Аб гэтым паведаміла сёньня прэс-служба ведамства. Раней украінскія лекары, якія абсьледавалі асуджаную, прызналі, што стан здароўя апазыцыйнага палітыка пагоршыўся, і яна мае патрэбу ў шпіталізацыі.
Экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка адбывае 7-гадовы тэрмін зьняволеньня пасьля абвінавачаньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе. Яе паплечнікі і многія чальцы міжнароднай супольнасьці лічаць, што Цімашэнку перасьледуюць з палітычных матываў.