Аляксандар Лукашэнка двойчы за апошнія дні выказаўся пра ідэю заснаваць у Беларусі вытворчасьць мармуровага мяса.
У Беларусі шмат помнікаў прыроднай, гістарычнай й архітэктурнай спадчыны, але многія зь іх у занядбаным стане.
Дырэктар Маскоўскага інстытуту правоў чалавека, сябра Рады пры прэзыдэнце Расеі Валянцін Гефтэр – пра сытуацыю ў Беларусі.
Як паведаміла жонка палітычнага вязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, Алесь атрымаў рашэньне суду Першамайскага раёну Менску «аб спагнаньні пені» і дзяржаўнага мыта. У рашэньні ёсьць словы: «Ответчик на судебное заседание не явился».
Мастацтва слова ніколі не было моцным бокам украінскага прэзыдэнта. Прадметам кпінаў усёй краіны былі шматлікія слоўныя ляпы кіраўніка дзяржавы, напрыклад, выпадак, калі ён пахваліў жыхароў Львова за «добры генацыд» (маючы на ўвазе генафонд).
Упраўленьне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму пачало праверку фактаў, выкладзеных у звароце зь мясцовага хлебазаводу № 4, пад якім падпісаліся больш за два дзясяткі работнікаў. Пра гэта паведаміў праваабаронца Барыс Бухель. 18 красавіка яго дапыталі ва ўпраўленьні.
Шэраг швэдзкіх СМІ — Радыё Швэцыі, Svenska Dagbladet, Аftonbladet ды і іншыя — зьмясьцілі артыкулы, у якіх абвінавачваюць тэлекамунікацыйную кампанію TeliaSonera, найбуйнейшую на рынках сотавай сувязі Швэцыі і Фінляндыі, у супрацы зь беларускім КДБ ды спэцслужбамі іншых постсавецкіх краін.
З 18 да 22 красавіка беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Надзеі Ермаковай, у складзе міністра фінансаў і міністра эканомікі прыме ўдзел у веснавым пасяджэньні радаў кіраўнікоў МВФ і Сусьветнага банку ў Вашынгтоне.
Учора знакаміты стваральнік парталу Wikileaks дэбютаваў у якасьці вядучага на расейскім англамоўным тэлеканале. Хто будзе суразмоўцам Асанжа, да апошняга часу трымалася ў сакрэце. Свае ацэнкі гэтай перадачы публікуе ў брытанскай Gardian Люк Гардзінг.
Віцебскі абласны суд пакінуў ранейшыя прысуды палітыкам бязь зьменаў. Разам з гэтым суд зьменшыў памер штрафу Алене Семенчуковай — з 5 да 0,5 базавай велічыні. Яна павінна будзе заплаціць 17,5 тысячы рублёў.
Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) вітала намер уладаў Расеі заснаваць грамадзкае тэлебачаньне.
Дасьледнікі знайшлі новыя доказы таго, што недастатковы сон можа павысіць рызыку захворваньня на атлусьценьне і дыябэт.
Актывісты Беларускага незалежнага прафсаюзу падалі ў Мікашэвіцкі гарвыканкам заяўку на правядзеньне мітынгу 1 траўня.
Выбарчая камісія Эгіпту пакінула у сіле рашэньне аб забароне 10 кандыдатам балятавацца на выбарах прэзыдэнта ў наступным месяцы - першых прэзыдэнцкіх выбарах пасьля скіданьня ў лютым 2011 года Хосьні Мубарака.
Абмеркаваньне беларускага пытаньня на пасяджэньні Рады Эўразьвязу ў Люксэмбургу 23 красавіка «вельмі верагодна», паведаміла Майя Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
Удзельнікі кампаніі міжнароднай кампаніі «Не гуляйце з дыктатарам» супраць правядзеньня чэмпіянату сьвету 2014, прадстаўнікі швэдзкай Östgruppen сустрэліся зь кіраўніцтвам нацыянальнай фэдэрацыі хакею. Кожны з бакоў выклаў сваю пазыцыю, што да месца правядзеньня чэмпіянату.
Былы дэпутат 13-га скліканьня, грамадзкі актывіст Валеры Шчукін зьбіраецца аспрэчыць прысуд Аршанскага суду. 30 сакавіка яго двойчы аштрафавалі агулам на 1 мільён 190 тысяч рублёў.
«Вызваленьне палітычных зьняволеных Саньнікава і Бандарэнкі пасьля 16 месяцаў пазбаўленьня волі, зьяўляецца крокам у правільным кірунку».
Загрузіць яшчэ