Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікашэвічы: актывісты БНП плянуюць мітынг


Актывісты Беларускага незалежнага прафсаюзу падалі ў Мікашэвіцкі гарвыканкам заяўку на правядзеньне мітынгу 1 траўня.

Заяўнікі — старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін і кіраўнік суполкі гэтага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» Алег Стахаевіч.

Жыхары Мікашэвічаў хочуць дамагацца прызнаньня суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце». Заяўнікі мяркуюць, што ў мітынгу возьме ўдзел каля тысячы чалавек.

Напрыканцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць) напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі ціск з боку адміністрацыі.

Суполку прафсаюзу да гэтага часу не зарэгістравалі, бо яна ня мае юрыдычнага адрасу.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG