«Вызваленьне палітычных зьняволеных Саньнікава і Бандарэнкі пасьля 16 месяцаў пазбаўленьня волі, зьяўляецца крокам у правільным кірунку».
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі
«На гэты момант Беларусь ня ўключана ў парадак дня Рады ЭЗ па замежных справах, якая зьбіраецца пазьней у гэтым месяцы.
Апошнія падзеі ў Беларусі «як ніколі паказваюць неабходнасьць для ЭЗ быць рашучымі і выступаць адзіным фронтам», заявіла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах Кэтрын Эштан.
Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» прыняло адмысловую заяву з нагоды крымінальнага перасьледу Маладзёвага клюбу “Крывічы” пры Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага і яго старшыні – Алега Рудакова.
Рагачоўскі раённы суд 17 красавіка не прыняў рашэньня па адміністрацыйнай справе ў дачыненьні да сябра стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніса Дашкевіча. Разгляд справы будзе працягнуты 25 красавіка.
Паводле словаў кіраўніка аўстрыйскага МЗС, гэтых двух вызваленьняў для паляпшэньня стасункаў з ЭЗ відавочна недастаткова.
Міжнародны валютны фонд прагназуе па выніках 2012 году інфляцыю ў Беларусі на ўзроўні 38%.
Адмысловая камісія аўстрыйскага парлямэнту працягвае расьсьледаваньне карупцыі ў вышэйшых эшалёнах палітычнай і бізнэсовай эліты краіны.
Вызвалены 15 красавіка з магілёўскай калёніі палітык мяркуе, што яго паставяць на ўлік і правядуць зь ім прафіляктычную гутарку.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду неадкладнага вырашэньня пытаньня праблемных прадпрыемстваў, работнікаў якіх апазыцыя заклікае выходзіць на вуліцу.
«Паслы змогуць вярнуцца, калі ў ЭЗ прыйдуць да разуменьня неабходнасьці дыялёгу з Беларусьсю», — заявіў у інтэрвію БелТА кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей.
Суд задаволіў пазоў актывіста незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Валадара Цурпанава супраць вагонабудаўнічага заводу.
У артыкуле пад такой назвай у часопісе The National Interest Нікалас Гвозьдзеў аналізуе магчымасьці і наступствы фармаваньня мытнага саюзу на чале з Расеяй.
Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter напісаў міністар замежных спраў Канстанцін Грышчанка.
16 красавіка кіраўнік польскай контрвыведкі — Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АВБ) — Кшыштаф Бандарык абнародаваў справаздачу пра дзейнасьць яго ведамства.
На 61-м годзе жыцьця памёр Віталь Гарановіч — былы настаўнік і дырэктар глыбоцкай сярэдняй школы № 3, якая ягонымі намаганьнямі стала беларускамоўнай і трымалася ў гэтым статусе да апошняга, пакуль спадар Гарановіч не пакінуў сваю пасаду. Ня стала вядомага на Глыбоччыне паэта, які прынцыпова заставаўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Гомельская актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зінаіда Шуміліна атрымала паведамленьне з Камітэту ААН па правах чалавека, што яе скарга зарэгістраваная.
Свае меркаваньні наконт магчымасьці пераносу чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў іншую краіну выказаў у інтэрвію інтэрнэт-парталу «ЭўраБеларусь» Уладзімір Беражкоў, галоўны рэдактар газэты «Прессбол», былы віцэ-прэзыдэнт нацыянальнай фэдэрацыі хакею РБ.
17 красавіка пачалося судовае паседжаньне, на якім разглядаюць адміністрацыйную справу супраць грамадзкага актывіста Дзяніса Дашкевіча.
Загрузіць яшчэ