Туркмэнскі дыктатар Гурбангулы Бердымухамэдаў стаў ганаровым прафэсарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У выніку выбухаў у Днепрапятроўску пацярпелі 29 чалавек, 26 зь іх шпіталізаваныя, 8 знаходзяцца ў рэанімацыі.
Фэстываль беларускамоўнай рэклямы «Ад.нак», які ўжо трэці год праводзіць грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі» разам з парталам Marketing.by, абвясьціў пра пачатак прыёму працаў на конкурс.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў лічыць непрадуктыўнымі санкцыі краінаў Захаду супраць Беларусі.
Уладам Канады ўдалося знайсьці аднаго з самых шуканых нацысцкіх злачынцаў, якія хаваліся ад правасудзьдзя, паведамляе газэта «Таронта стар».
За першыя 3 месяцы з пачатку працы Сьледчага камітэту за розныя парушэньні да адказнасьці прыцягнута больш за 60 сьледчых.
Да расьсьледаваньня справы былога намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўгена Полудня прыцягнутыя праваахоўныя органы Расеі і Нямеччыны.
Гарвыканкам адмовіў заяўнікам, сябрам партыі левых «Справядлівы сьвет», якія падалі дзьве заяўкі на правядзеньне пікетаў у дзень агульнарэспубліканскага сьвята — 1 траўня.
Радыё Свабода атрымала здымкі сінякоў на целе зьняволенай віцэ-прэм'ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі.
Пасол Чэхіі ў Беларусі Іржы Карас 27 красавіка вярнуўся ў Беларусь, паведамілі ў чэскай дыпмісіі.
Суд Слуцкага раёну 27 красавіка пачаў разглядаць пазовы дэпутатаў мясцовага райсавету па адміністрацыйнай справе супраць грамадзкай актывісткі Зінаіды Цімошак.
Прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Нямеччыны Томас Бах выказаў сваё меркаваньне ў сувязі з адкрытымі дэбатамі пра прэстыжныя міжнародныя турніры ў краінах, дзе парушаюцца правы чалавека.
Паводле вынікаў дасьледаваньня амэрыканскіх навукоўцаў з Місурыйскага унівэрсытэту, думкі пра сьмерць могуць аказваць пазытыўнае ўзьдзеяньне на здароўе чалавека.
У цэнтры Кіева праходзіць мітынг прыхільнікаў апазыцыі пад лёзунгам «За Украіну без рэпрэсій». У ім бяруць удзел каля 2 тысяч чалавек.
Палітвязьня пакінулі адбываць пакараньне абмежаваньнем волі тэрмінам на тры гады.
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў, які цяпер наведвае з афіцыйным візытам Беларусь, вырашыў акрамя традыцыйнага коннага спорту разьвіваць у сваёй краіне хакей і будаваць новыя лядовыя палацы.
У Днепрапятроўску сёньня адбыліся чатыры выбухі, паводле розных дадзеных, пацярпелі дваццаць сем чалавек.
З нагоды 26-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС нямецкая «Die Welt» ды іншыя выданьні зьмясьцілі справаздачу бэрлінскай грамадзкай ініцыятывы «Food Watch» на тэму радыеактыўнасьці прадуктаў харчаваньня, якія спажываюць эўрапейцы.
У казаскім горадзе Актау 27 красавіка пачаўся суд над паліцэйскімі, якіх абвінавачваюць ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры ўжываньні зброі, што прывяло да гібелі людзей падчас забурэньняў у горадзе Жанаэзэн у сьнежні мінулага году.
Суд Фрунзенскага раёну Менску пачаў разглядаць пазоў групы грамадзянаў да ўладаў Менску супраць зьнішчэньня парку 40-годзьдзя Кастрычніка і будаўніцтва гатэлю «Пэкін». Наступнае паседжаньне — 8 чэрвеня.
Загрузіць яшчэ