Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе знайшлі падазраванага ў спаленьні Хатыні


Мэмарыял у Хатыні
Мэмарыял у Хатыні

Уладам Канады ўдалося знайсьці аднаго з самых шуканых нацысцкіх злачынцаў, якія хаваліся ад правасудзьдзя, паведамляе газэта «Таронта стар».

91-гадовы пчаляр Уладзімер Катрук (Vladimir Katriuk) займае чацьвёртае месца ў сьпісе Цэнтру Сымона Візэнталя — арганізацыі, якая займаецца пошукам нацысцкіх злачынцаў па ўсім сьвеце.

Паводле нядаўна знойдзеных архіўных дакумэнтаў, Катрук быў датычны да забойства жыхароў вёскі Хатынь у сакавіку 1943 году. Салдаты сагналі жыхароў у хлеў і падпалілі яго. Дакумэнты адзначаюць: «Задача Катрука — расстрэльваць тых, хто спрабаваў выбегчы з хлява і ўратавацца ад полымя».

Ураджэнец Украіны Ўладзімер Катрук эміграваў у Канаду ў 1951 годзе. Яго ўжо спрабавалі пазбавіць канадзкага грамадзянства з-за падазрэньняў у сувязях з нацыстамі, але тады не хапіла доказаў. Узяўшы пад увагу новыя акалічнасьці справы, урад можа вынесьці пастанову аб дэпартацыі Катрука з Канады.

Сам Катрук адмаўляе сваё дачыненьне да якіх-колечы злачынстваў, але ў той жа час адмаўляецца распавядаць пра сваё мінулае.

Катрук жыў у Ормстаўне ў правінцыі Квэбэк, дзе меў фэрму, на якой гадаваў пчолаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG