На пачатку гэтага месяца ў сталіцы Туркмэністану Ашхабадзе адбыўся турнір моладзевых хакейных камандаў. Турнір адбыўся ў рамках гэтак званага Тыдня здароўя і шчасьця, які быў прымеркаваны да Сусьветнага дня здароўя.
У Ашхабадзе, дзе тэмпэратура нярэдка дасягае 45 градусаў цяпла, ёсьць два лядовыя палацы. Неўзабаве наступныя лядовыя палацы зьявяцца ў іншых гарадах гэтай краіны, бо яе прэзыдэнт, Гурбангулы Бэрдымухамэдаў, пастанавіў разьвіваць хакей, каб яшчэ болей заахвоціць сваіх суайчыньнікаў да здаровага ладу жыцьця.
Каманда, якая выйграла згаданы турнір, атрымала 20 тысяч даляраў як прэзыдэнцкую ўзнагароду ды пуцёўку ў Казань, сталіцу Татарстану, дзе будзе паглыбляць хакейнае майстэрства ў тамтэйшым хакейным клюбе.
Падчас уручэньня ўзнагароды ў Зімовым спартыўным комплексе ў Ашхабадзе, міністар унутраных справаў Туркмэністану далажыў прэзыдэнту Бэрдымухамэдаву аб стварэньні хакейнай каманды ў падначаленым яму міністэрстве. Прэзыдэнт Бэрдымухамэдаў выдаў распараджэньні стварыць хакейныя каманды пры іншых ведамствах, адказных за іншыя сфэры эканамічнага жыцьця краіны, паведаміла дзяржаўнае туркмэнскае прэс-агенцтва ТДГ.
Паводле сайту lentа.ru, прэзыдэнт Туркмэністану таксама не абыходзіць сваёй увагай конегадоўлі і конных скачак. Перад агульнанацыянальным Днём скакуна (які адзначаецца ў Туркмэністане ў апошнюю нядзелю красавіка), у краіне была ўведзеная прымусовая практыка наведваньня гіпадромаў. У нядзелі дзяржаўныя прадпрыемствы Туркмэністану накіроўваюць сваіх працаўнікоў, каб яны назіралі за скачкамі. Прысутнасьць на скачках адзначаюць адмысловыя асобы з кожнага дзяржаўнага прадпрыемства, адказныя за наведвальнасьць гэтых спартовых імпрэзаў, якія пачынаюцца абавязковым канцэртам.
Перад Днём скакуна прайшлі і іншыя імпрэзы, зьвязаныя з коннымі зацікаўленьнямі прэзыдэнта Бэрдымухамэдава. Студэнцкі тэатар у Ашхабадзе паказаў відовішча «Вы на белым кані, вы на шэрым кані, Аркадаг!». Аркадаг (па-туркмэнску: апякун) — тытул прэзыдэнта Бэрдымухамэдава. Гарбангулы Бэрдымухамэдаў таксама зьяўляецца аўтарам кнігі «Ахалтэкінец — наша гордасьць і слава», у якой ён піша аб тым, як захаваць чысьціню пароды і пабольшыць сусьветную славу ахалтэкінскіх коней, якіх разводзяць у Туркмэністане ад 5 тысяч гадоў.
І зусім нядаўна, як паведамляе Інтэрфакс, у Ашхабадзе ў музэі выяўленчага мастацтва была выстаўлена першая скульптура прэзыдэнта Бэрдымухамэдава. Прэзыдэнт паказаны верхам на кані, у нацыянальным галаўным уборы. Каля яго рукі знаходзіцца голуб.
Прыход Гурбангулы Бэрдымухамэдава да ўлады ў Туркмэністане ў 2007 годзе — пасьля амаль 20-гадовага прэзыдэнцтва Сапармурата Ніязава (Турмэнбашы) — афіцыйна пачаў Эпоху Вялікага Адраджэньня ў краіне. Пасьля пераабраньня Бэрдымухамэдава на пасаду прэзыдэнта ў лютым 2012 — з афіцыйным вынікам 96,70% — у Туркмэністане наступіла Эпоха Магутнасьці і Шчасьця.
Акрамя спартовых талентаў Бэрдымухамэдава, туркмэнскія дзяржаўныя СМІ высока ацэньвяюць і яго мызычныя здольнасьці. На відэа можна пабачыць запіс песьні "Мае белыя ружы для цябе", якую нібыта напісаў і выканаў сам Туркмэнскі лідэр.