Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Чэхіі ўжо ў Менску. Баўгарскі пасол ня вернецца


Пасол Чэхіі ў Беларусі Іржы Карас 27 красавіка вярнуўся ў Беларусь, паведамілі БелаПАН у чэскай дыпмісіі.

Сёньня таксама чакаецца прыбыцьцё ў Менск часовага паверанага ў справах Баўгарыі ў Беларусі Івайла Іванова, які вяртаецца замест пасла Захарыя Радукова. Прычыну рашэньня аб прызначэньні ў Беларусь часовага паверанага МЗС Баўгарыі не тлумачыць.

Нагадаем, эўрапейскія паслы пачалі вяртацца ў Менск пасьля таго, як два тыдні таму з месцаў зьняволеньня былі вызваленыя да палітвязьні, экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і яго давераная асоба Зьміцер Бандарэнка. У беларускую сталіцу ўжо прыбылі кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ Майра Мора, амбасадары Польшчы, Швэцыі, Францыі, Нямеччыны, Вугоршчыны, Літвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG