Amnesty International адказала адмовай на афіцыйную просьбу дэпутата Эўрапарлямэнту Марэка Мігальскага прызнаць Сяргея Каваленку вязьнем сумленьня.
Паводле прэсавай службы тэлеканалу «Белсат», Служба бясьпекі Ўкраіны аказала ціск на мясцовыя органы ўлады гэтай краіны, каб яны перашкаджалі рэклямнай кампаніі «Белсату».
Паводле рашэньня Вярхоўнага суду Паўночнай Асэтыі Алі Даўрбекаў 6 гадоў павінен адбыць у турме, астатні тэрмін правесьці ў калёніі строгага рэжыму.
У Казахстане лічаць, што прайгралі ад Мытнага зьвязу, а найбольшую выгоду ад яго атрымалі Расея і Беларусь.
Актывіст АГП Валер Нікітка цьвердзіць, што нікога не агітаваў, але цяпер баіцца страціць працу.
Міжнародная асацыяцыя геяў і лесьбіянак (ILGA) апрацавала гэтак званую «вясёлкавую мапу Эўропы», на якой адлюстравала ступень талерантнасьці да сэксуальных меншасьцяў у розных краінах.
Трэці тэрмін прэзыдэнцтва Ўладзімера Пуціна пачынаецца зь відавочнага ахалоджваньня дачыненьняў з Захадам: упершыню з моманту уступленьня ў «вялікую васьмёрку» ў 1998 годзе расейскі лідэр ня едзе на яе форум, піша сёньня француская газэта La Tribune --> http://www.latribune.fr/actualites/economie/international/20120516trib000698872/moscou-pratique-la-crispation-diplomatique.html .
На вашы пытаньні адказаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
Прывабнасьць Уладзімера Пуціна згасае, і гэты працэс незваротны. Так лічаць сацыёлягі аналітычнага «Лявада-цэнтру».
Мультымэдыя-часопіс 34mag уганараваны прэміяй Pioneer Media Award.
Упершыню ў гісторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі зарэгістравана, што нараджальнасьць дзяцей у сем’ях расавых і этнічных меншасьцяў перавысіла нараджальнасьць у сем’ях белых грамадзянаў краіны.
Напярэдадні маючага адбыцца ў Хэльсынкі Кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі хакею кіраўніцтва нямецкага хакейнага зьвязу заявіла: «Мы чакаем дыскусіі адносна спрэчнага Чэмпіянату сьвету-2014 у Беларусі, аднак ніяк не адмены прынятага ў 2009 годзе рашэньня адносна месца яго правядзеньня».
Сябра Маладога фронту Міхась Мускі стаў жаўнерам 29-й ракетна-зэнітнай часткі.
Напярэдадні ўлады Менску забаранілі ўсе імпрэзы, якія плянавала зладзіць ЛГБТ-супольнасьць.
20 траўня рух «За Свабоду» адзначае 5-годзьдзе. З гэтай нагоды на тэрыторыі адной з базаў адпачынку пад Менскам у найбліжэйшыя выходныя павінна была прайсці сьвяточная сустрэча. Аднак за тры дні да сьвяткаваньняў дамову скасавалі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Крысьціян Хольм, дэпутат швэдзкага парлямэнту распавёў у інтэрвію Радыё Свабода пра заўтрашняе паседжаньне Міжнароднай фэдэрацыі хакею і магчымы перанос чэмпіянату сьвету зь Менску, а таксама пра шанцы Бяляцкага на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру
У Маскве ў раёне станцыі мэтро Барыкадная расьце колькасьць актывістаў, якія перамясьціліся з Чыстых прудоў, дзе паліцыя па рашэньні суду разагнала іх лягер. Аб пэрспэктывах супрацьстаяньня ўлады і грамадзянскіх актывістаў у Расеі разважае палітоляг Зьміцер Арэшкін.
Нарвэскія дэпутаты прагаласавалі за канстытуцыйную папраўку, згодна зь якой Эвангеліцка-лютэранская царква Нарвэгіі з 21 траўня 2012 году будзе аддзеленая ад дзяржавы.
У Гомелі гатэль «Турыст» скасаваў дамову з арганізатарамі прэзэнтацыі дакумэнтальнага фільму «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён».
Загрузіць яшчэ