Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясёлкавая мапа Эўропы


Міжнародная асацыяцыя геяў і лесьбіянак (ILGA) апрацавала гэтак званую «вясёлкавую мапу Эўропы», на якой адлюстравала ступень талерантнасьці да сэксуальных меншасьцяў у розных краінах.

Асацыяцыя разгледзела заканадаўства і адміністрацыйную практыку адносна сэксуальных меншасьцяў у 42 катэгорыях ды кожнай эўрапейскай краіне прыпісала «індэкс талерантнасьці» на шкале ад 30 (поўныя правы для сэксуальных меншасьцяў, нароўні з усімі іншымі грамадзянамі) да −12 (грубыя парушэньні правоў і дыскрымінацыя сэксуальных меншасьцяў).

Для вызначэньня «індэксу талерантнасьці» браліся пад увагу такія аспэкты палітычна-грамадзкага жыцьця, як, прыкладам, магчымасьць атрыманьня прытулку з прычыну перасьледу за сэксуальную арыентацыю, заканадаўства датычнае гендэрных пытаньняў і свабоды выбару сэксуальнай арыентацыі, магчымасьць аднаполых шлюбаў, свабода слова і свабода асацыяцый для сэксуальных меншасьцяў.

Найбольш цярпімай да сэксуальных меншасьцяў краінай у Эўропе прызнана Вялікабрытанія (індэкс: 21), найменш цярпімай — Расея (індэкс: −4,5). Беларусь атрымала адзнаку мінус 1, Польшча 2, Літва 3, Латвія 1, Украіна мінус 4.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG