Тэлеканал «Белсат», які вядзе трансьляцыю ў Беларусі з польскай тэрыторыі, 1 красавіка сёлета пачаў рэклямную кампанію ва Ўкраіне, непадалёк памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю. У чатырох месцах (агулам іх мусіла быць пяць) вывесілі вялікія банэры з выяваю будзільніка і лёзунгам «Абудзіся, Беларусь».
Паводле прэсавай службы «Белсату», зь першага дня кампаніі на мясцовыя органы ўлады неафіцыйна аказваецца ціск з боку Службы бясьпекі Ўкраіны, а мэта дзеяньняў СБУ — схіліць органы мясцовага самакіравання да таго, каб зьняць рэкляму або хаця б зьмяніць дэвіз кампаніі.