Заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай 34mag — гэта мультымэдыйны працяг часопісу «Студэнцкая думка», рэгістрацыя якога была скасаваная ў 2005 годзе.
«Мы вельмі рады назваць 34mag атрымальнікам прэміі Міжнароднага інстытуту прэсы. Мы даўно былі натхнёныя мужнасьцю іхных супрацоўнікаў і адданасьцю якаснай журналістыцы ў складаных умовах. Яны даюць яскравы прыклад таго, што незалежная журналістыка можа існаваць і квітнець», — заявіў выканаўчы дырэктар Міжнароднага інстытуту прэсы Бэтэль МакКензі.
Міжнародны інстытут прэсы ўручыць узнагароду на адмысловай цырымоніі на штогадовым Усясьветным кангрэсе прэсы ў Порт-оф-Спэйне, сталіцы Трынідаду і Табага. Кангрэс адбудзецца 23–26 чэрвеня.