Працягваецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якое будзе доўжыцца да 13 жніўня.
6 жніўня заля рэдкай кнігі бібліятэкі Акадэміі навук ледзь зьмясьціла ўсіх гасьцей прэзэнтацыі кнігі Уладзімера Арлова і мастака Зьмітра Герасімовіча «Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя».
Старшыня Цэнтаравыбаркаму Лідзія Ярмошына адхіліла прапанову гомельскага праваабаронцы, юрыста Леаніда Судаленкі, наладзіць лікбез для акруговых камісіяў.
Паводле сябра ініцыятыўнай групы прадпрымальніка Міхаіла Бязносенкі, 6 жніўня дырэкцыя ўнівэрмагу «Гомель» перашкаджала зьбіраць подпісы за вылучэньне яго кандыдатам у дэпутаты парлямэнту.
Берасьцейскі каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў скаргу ў суд на старшыню абласнога савету дэпутатаў Сяргея Ашмянцава.
«Некалькі гадоў таму мне ўдалося знайсьці „Малую падарожную кніжыцу“. Я магу сказаць, што сёньня гэта выданьне знаходзіцца ў Менску. У аднаго з нашых мільянэраў».
У сюжэце дзяржаўнага каналу сьцьвярджалася, што Стэфан Эрыксан асабіста перадаваў інструкцыі, грошы экстрэмістам, якія імкнуліся стварыць у Беларусі сытуацыю накшталт Арабскай вясны»
Сайт «Свабоду Антону Сурапіну» зьявіўся па адрасе antonsurapin.org. Антон Сурапін з 13 ліпеня 2012 году ўтрымліваецца ў сьледчым ізлатяры КДБ.
Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч выказвае свае меркаваньне наконт высылкі зь Беларусі амбасадара Стэфана Эрыксана.
«Улады не плянавалі пасылаць у Стакгольм новага беларускага амбасадара. Хацелі паслаць звычайнага часовага паверанага».
Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў камэнтуе для «Свабоды» высылку з краіны амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана.
Колішні старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч камэнтуе высылку зь Беларусі амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана
Ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працягваюць зьбіраць подпісы выбарцаў — як у пікетах на вуліцы, так і наведваючы выбарцаў дома. Тым часам да 5 жніўня ідзе вылучэньне кандыдатаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Адміністрацыйнае пакараньне Леаніду Мажальскаму адменена. Справу вярнулі ў суд Першамайскага раёну. Матэрыялы мусіць перагледзець іншы судзьдзя.
«Магу з упэўненасьцю сказаць, што трохсуткавым утрыманьнем у турме на Акрэсьціна мяне не напалохалі, не зламалі».
У пасольстве Швэцыі ў Менску пацьвердзілі, што пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан быў высланы з Беларусі. Эрыксан цяпер знаходзіцца ў Швэцыі.
У гарадзкім судзе Менску разгледзяць касацыйную скаргу на рашэньне, вынесенае судом Першамайскага раёну 18 ліпеня.
Незалежны патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Баранавіцкай Усходняй акрузе № 6 Рыгор Грык накіраваў скаргу ў акруговую камісію на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу канкурэнтам Аляксандрам Сьцяцко.
На сёньня ў Менску і ў рэгіёнах створаныя 6305 участкаў для галасаваньня на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў. Да 5 жніўня палітычныя партыі, грамадзкія аб’яднаньні, працоўныя калектывы й грамадзяне маюць права вылучаць сваіх прадстаўнікоў. Паводле Цэнтравыбаркаму, участковыя выбарчыя камісіі будуць сфармаваныя не пазьней як 8 жніўня.
Як стала вядома супрацоўнікам «Плятформы», ніякай адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да супрацоўніцы арганізацыі Алены Красоўскай, якой інкрымінуецца нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы, у Партызанскім РУУС, не заведзена.
Загрузіць яшчэ