Як стала вядома супрацоўнікам «Плятформы», ніякай адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да супрацоўніцы арганізацыі Алены Красоўскай, якой інкрымінуецца нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы, у Партызанскім РУУС, не заведзена.
Улады прапануюць зьмяніць рэглямэнт правядзеньня публічных абмеркаваньняў горадабудаўнічых праектаў.
Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты, кіраўніца Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БСДП(Г) Ганна Канюс накіравала скаргу ў акруговую камісію на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу прэтэндэнтам на дэпутацтва ад улады Віктарам Валюшыцкім.
Гомельскі гарвыканкам абвясьціў 2 жніўня Днём цьвярозасьці.
Мікашэвіцкае прадпрыемства «Граніт» абавязана сплаціць грашовую кампэнсацыю звольненаму намесьніку кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюзу Мікалаю Карышаву.
1 жніўня ў 25 выбарчых акругах Беларусі патэнцыйныя кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў, якіх падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду», выставілі пікеты дзеля збору подпісаў у сваю падтрымку.
«Менавіта тады, калі ён быў кіраўніком Міністэрства абароны, адбыліся гэтыя нэгатыўныя зьмены — адставаньне нашай сыстэмы СПА ад сусьветных тэндэнцый».
Судзьдзя Іна Кохава пастанавіла, што актывістку кампаніі «Наш дом» Яніну Лясьнеўскую нельга прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці, бо скончыўся прадугледжаны заканадаўствам тэрмін даўнасьці.
Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, скардзяцца, што чыноўнікі мясцовай улады сталі часьцей чыніць перашкоды як у арганізацыі пікетаў, так і ў зборы подпісаў.
Галіна Краўчанка, сябра дэмакратычнага руху «За свабоду» й Гомельскага дэмакратычнага форуму зьбіраецца балятавацца кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Прамысловай акрузе, дзе жыве звыш 64 тысяч выбарцаў.
Да 40 мільёнаў беларускіх рублёў дзяржава прымушае заплаціць тых выпускнікоў, якія не пажадаюць адпрацаваць на прапанаваных па накіраваньні месцах.
Зь Пятром Басейкам, кіраўніком ініцыятыўнай групы незалежнага вылучэнца на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў з райцэнтру Хоцімск Валера Каранкевіча, мясцовы жылкамгас не жадае болей працягваць працоўных адносінаў.
Суполка «Ўкантакце» «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» абвясьціла акцыю «Ляпіс Трубяцкі — бясплатны канцэрт у Менску».
Многія бацькі, аднак, пачалі рыхтавацца да школы, па сутнасьці, ад пачатку лета, а то й раней, бо купіць дзецям адразу вопратку, абутак і школьныя прыналежнасьці няма як — не хапае месячнага заробку.
24 ліпеня адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў пачала высяляць з арандаванага памяшканьня суполку Свабоднага прафсаюзу Беларускага.
Мастак Алесь Пушкін просіць усіх ахвотных далучыцца да рэстаўрацыі аднаго з самых старажытных помнікаў беларускай архітэктуры — Сынкавіцкай царквы 15–16 стагодзьдзя. На дапамогу Пушкіну трэба 10 хлопцаў. Аднак спэцыялісты выказваюць заклапочанасьць, наколькі дбайна і, галоўнае, законна ажыцьцяўляецца рэстаўрацыя.
Актывісты апазыцыі ў рэгіёнах кажуць пра пэўны лібэралізм пад час рэгістрацыі, але спадзеваў на вольны характар выбараў не маюць.
На ажыўленай пешаходнай вуліцы Савецкай подпісы зьбіраць забаронена ў сувязі з «падрыхтоўкай і правядзеньнем 27–29 ліпеня на ёй мерапрыемстваў да Дня гораду…»
Пераможцам першага тыдня ў конкурсе «Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» стаў Лёня Аляксюткін, які пакінуў свой фатаздымак у нашай суполцы ў ВК.
Баранавіцкаму грамадзкаму актывісту Рыгору Грыку забаранілі праводзіць пікет на знак пратэсту супраць нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы аб зьмене выбарчага заканадаўства.
Загрузіць яшчэ