Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможца 1-га тыдня


Як абяцалі, Радыё Свабода абвяшчае пераможцу першага тыдня ў конкурсе «Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Ім стаў Лёня Аляксюткін, які пакінуў свой фатаздымак у нашай суполцы ў ВК.

Лёня атрымае ад Радыё Свабода камплект з трыма апошнімі кнігамі, што выйшлі ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды» — гэта «Слоўнік Свабоды: XX стагодзьдзе ў беларускай мове», Уладзімер Арлоў. «Пакуль ляціць страла» і «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».

Да канца лета мы прымаем яскравыя і адметныя аўтарскія фатаздымкі нашых чытачоў і слухачоў, якія адлюстроўваюць асаблівасьці адпачынку па-беларуску ды адказваюць на пытаньне: як і дзе адпачываюць беларусы?

Дасылайце свае фотаназіраньні разам з кантактнымі дадзенымі на e-mail: radiosvaboda@gmail.com з пазнакаю «фатаконкурс», выкладайце ў twitter з пазнакаю @svaboda ці адразу ў альбом у суполцы Радыё Свабода ў ВК.

Па выніках адбору журы і па ацэнках папулярнасьці ў сацыяльных сетках аўтары лепшых фатаздымкаў атрымаюць прыемныя і цікавыя падарункі ад Радыё Свабода. Кожны тыдзень на сайце Радыё Свабода будуць публікавацца найлепшыя фатаздымкі тыдня. Пераможца гэтага тыдня будзе вызначаны ў наступны панядзелак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG