Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 жніўня — разгляд касацыйнай скаргі абаронцы Ўручча


Леанід Мажальскі
Леанід Мажальскі
У гарадзкім судзе Менску разгледзяць касацыйную скаргу на рашэньне, вынесенае судом Першамайскага раёну 18 ліпеня.

Леаніда Мажальскага прызналі вінаватым у парушэньні трох артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу. Паводле артыкула 17.1 «Дробнае хуліганства» яго пакаралі двума суткамі арышту. За «непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў» — трыма суткамі. За «парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Леанід Мажальскі мусіць выплаціць штраф у памеры 2 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў).

Адміністрацыйны арышт Леанід Мажальскі адбыў у ізалятары на Акрэсьціна.

Адвакат Мажальскага Вольга Безбародкіна падала касацыйную скаргу на такое рашэньне суду.

Намесьнік старшыні жыльлёва-будаўнічага каапэратыву Леанід Мажальскі — актыўны сябра ініцыятыўнай групы супраць ушчыльненьня Ўручча. Абвінавачваньні тычацца падзеяў 4 і 5 ліпеня ў сквэры, дзе пачалі будаваць дом для спэцназу.

Будаўнічы канфлікт ва Ўруччы цягнецца ня першы год. Жыхары сталічнага мікрараёну пратэстуюць супраць будоўлі дамоў на вуліцах Шугаева і Русіянава. Менскія гарадзкія ўлады тлумачаць жыхарам, што будаўніцтва ідзе ў рамках «ушчыльненьня» мікрараёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG