Падрабязнасьці цяперашняга этапу выбарчай кампаніі, у якой бяруць удзел і некаторыя апазыцыйныя партыі і рухіі, — у рэгіянальным аглядзе «Свабоды».
У Магілёве й Бабруйску зьбіральнікі подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў ад апазыцыі ня могуць трапіць у заводзкія інтэрнаты. Намаганьні актывістаў прайсьці да людзей найчасьцей заканчваюцца канфліктамі.
У некалькі інтэрнатаў на тэрыторыі Магілёўскай Ленінскай акругі № 84, не прапусьцілі зьбіральніка подпісаў Аляксея Паўлоўскага. Аднаго разу яго нават затрымалі. На працягу дзьвюх гадзін міліцыянты высьвятлялі, што зьбіраўся рабіць актывіст у інтэрнаце. Паўлоўскі сьцьвярджае, што міліцыю выклікала вахцёрка, якая заявіла, што ён займаецца палітычнай агітацыяй.
«Загадчыцам інтэрнатаў і вахцёрам давалі каманду не прапускаць ідэолягі заводаў. А самі ж яны яшчэ й сябры акруговых камісіяў. Раней такога не было, толькі сёлета далі такую каманду. То бок яны кажуць пра адкрытасьць выбараў, а самі ствараюць няроўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў выбараў», — зазначае Аляксей Паўлоўскі.
Намесьнік дырэктара па ідэалягічнай працы аднаго з магілёўскіх заводаў, у інтэрнат якога не пусьцілі Паўлоўскага, патлумачыў, чаму так сталася:
«Ніякіх палітычных матываў тут няма, але калі Паўлоўскі хоча зьбіраць подпісы, то, калі ласка, на вуліцы. Ці, у крайнім выпадку, у холе. Я чую нараканьні ад жыхароў — ім перашкаджаюць адпачываць».
У Бабруйску зь нядопускам у інтэрнаты сутыкнулася Валянціна Глухава. Яна зьбірае подпісы ў падтрымку вылучэнкі Аксаны Самуйлавай, якую падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду»:
«Нам забаронена. У нас закрытая ўстанова. І вы ня маеце права праходзіць», — так заяўляюць. Некалькі такіх рэплік было: „Ходзяць тут усякія. Агітуюць“. То бок агрэсіўнасьць была адразу канкрэтна супраць апазыцыі», — наракае Валянціна Глухава.
Удзельнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Колчын лічыць, што дзеяньні тых, хто не прапускае зьбіральнікаў подпісаў у інтэрнаты, ня маюць пад сабой законных падстаў:
«Нам паведамляюць выбарцы пра тое, што ў інтэрнатах зьбіраюць подпісы за кандыдатаў ад улады. І менавіта з гэтым зьвязана, я лічу, тое, што іншым прэтэндэнтам чыняць такія дробныя, але перашкоды ўсё ж такі».
На Гарадзеншчыне, нягледзячы на пасіўнасьць сёлетняй выбарчай кампаніі, апазыцыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты, набраўшы неабходную колькасьць подпісаў, працягваюць хадзіць па кватэрах і ладзіць пікеты.
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Зьміцер Бандарчук — адзіны дагэтуль у Горадні прэтэндэнт на кандыдацтва, які ладзіць у абласным цэнтры пікеты, каб зьбіраць подпісы. Паводле яго, актыўнасьць выбарцаў ня вельмі высокая, але ўсё ж людзі цікавяцца выбарчым працэсам, і неабходную колькасьць подпісаў ягоная ініцыятыўная група ўжо сабрала.
Бандарчук кажа, што за пікетамі назіраюць і сябры акруговай камісіі, і міліцыянты, але яшчэ ніводнага разу ніхто зь іх да сябраў ініцыятыўнай групы не падыходзіў. Ён таксама распавядае, што і сам, і сябры ініцыятыўнай групы працягваюць хадзіць па кватэрах. Яго дзівіць стаўленьне выбарцаў у так званых ведамасных дамах, асабліва дзе жывуць мэдыкі і настаўнікі:
«Мэдыкі наўпрост зачыняюць дзьверы, і зь імі наагул паразмаўляць нельга. А настаўнікам паразмаўляць хочацца, але падпісвацца нельга. Кажуць, што мы ўсё разумеем, выбачаюцца — маўляў, працуем ва ўсіх гэтых камісіях, а гэтыя подпісы ўсе спраўджваюць...»
Ініцыятыўная група кіраўніка Слонімскай арганізацыі БНФ Івана Шэгі атрымала пісьмовае папярэджаньне за тое, што падчас пікету раздавалі выбарцам улёткі з надпісам «Беларусь — гэта не Расея».
У іх таксама хапае подпісаў, але пікеты працягваюцца. На выходныя ў плянах нават пікет у суседняй Зэльве. Прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі ў Слоніме дамовіліся супольна падаць кандыдатуры сябраў ва ўчастковыя камісіі.
Шэга: «Ну мы ж тут не адны. БНФ накіроўвае 15 чалавек, „Справядлівы сьвет“ — 9 сваіх сябраў, і яшчэ сябры БХД далучаюцца. Мы закрываем сваімі людзьмі ўсе ўчасткі. Зразумела, калі іх уключаць у склад камісій, а гэта зусім ня проста...»
Назіральнік за выбарчым працэсам зь Вялікай Бераставіцы Алег Рамашкевіч скардзіўся ў Цэнтравыбаркам на дзеяньні мясцовай акруговай камісіі, якая адмаўляецца даваць якую-колечы інфармацыю. Але нават пасьля скаргаў нічога не мяняецца:
«Зайшоў сёньня ў камісію і запытаўся, ці здаў нехта ўжо сабраныя подпісы і ці, можа, яшчэ нехта вылучаўся ад працоўных калектываў ці партый? А мне адказваюць: усё будзе вядома 13 жніўня. Абсалютна любую інфармацыю хаваюць».
У Гомелі актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхаіл Бязносенка першым выставіў вулічны пікет зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты парлямэнту. 56-гадовы Міхаіл — індывідуальны прадпрымальнік, ён плянуе балятавацца кандыдатам у Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33:
«Пікет паказвае людзям, што ёсьць такі прэтэндэнт. Можна сказаць, што гэта збольшага такая рэклямная акцыя».
«Дапамогу» ў зьбіраньні подпісаў патэнцыйнаму кандыдату аказвае лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Ўладзімер Някляеў — ягонае фота ў поўны рост, наклеенае на кардон, стаіць побач.
Зьбіральнік подпісаў Андрусь: «Людзі пакуль не прызвычаіліся да гэтых пікетаў. Пакуль яшчэ ставяцца насьцярожана. Сёньня падыходзілі да нас супрацоўнікі міліцыі, спраўдзілі нашы дакумэнты. Перашкодаў нейкіх вялікіх ня ладзілі, то бок усё пакуль ідзе нармальна. Пікеты плянуем паставіць яшчэ каля Цэнтральнага рынку і ў некаторых іншых месцах. Але галоўны — тут, каля ўнівэрмагу».
У Цэнтральнай выбарчай акрузе зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу дзеля зьбіраньня подпісаў і прадстаўнік партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Сергіенка. Аднак ні ён, ні іншыя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат ніякіх пікетаў у абласным цэнтры пакуль ня ладзяць.
Вулічныя пікеты найбольш актыўна выкарыстоўвае ў Рагачове прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Дзяніс Дашкевіч. На ягоную думку, гэта неблагі спосаб падвышэньня пазнавальнасьці ў асяродку выбарцаў. Больш эфэктыўнымі выглядаюць паходы «ад дзьвярэй да дзьвярэй». Аднак і тут трэба багата мець часу, бо людзей у гэтую летнюю сьпякоту цяжка засьпець дома:
«У нас падпісваюцца прыкладна 70 адсоткаў зь ліку тых, да каго мы прыходзім. Людзі ведаюць пра нашу дзейнасьць, пра тое, што мы ўзьнімалі мясцовыя праблемы. Дзякуючы гэтаму збор подпісаў ідзе нармальна. Адзіная перашкода — людзей няма дома: хтосьці на гародзе, хтосьці зьехаў у адпачынак. Зь дзесяці кватэраў адчыняюць дзьве ці тры. У васьмі кватэрах нікога няма дома, і чатыры хвіліны губляюцца проста так».
На Меншчыне ў Лагойскай выбарчай акрузе № 75 выбарцы актыўна падтрымліваюць вылучэнку на кандыдата ў дэпутаты, жыхарку вёскі Заямнае Валянціну Каляку. Гэтая прэтэндэнтка вядомая тым, што актыўна пратэстуе супраць плянаванага разьмяшчэньня кітайска-беларускага індустрыяльнага парку на плошчы ў 80 квадратных кілямэтраў, у тым ліку на землях лецішчаў і вёсак Смалявіцкага раёну. Таксама Валянціну Каляку актыўна падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду». З працягам тэмы — карэспандэнт «Свабоды» Вячаслаў Кулік.
Сёньня Валянціна Каляка ўдакладніла для «Свабоды», што асабіста зьбірае подпісы выбарцаў і ня бачыць праблемаў атрымаць станоўчы вынік:
«Так, сама ежджу й зьбіраю подпісы. У вёсцы Волма, да прыкладу, ніводзін чалавек ні сказаў ні слова супраць.Усе, хто быў на падворках ці ў хатах, падпісваліся „за“. І 60 подпісаў за адзін дзень зьбірала, і 80...»
Між тым менавіта зь вёскі Волма ў Лагойскую выбарчую акругу № 75 паступіла пісьмовая скарга ад тутэйшай жыхаркі, якая працуе ў вясковай краме. Гэта жанчына напісала, што нібыта па просьбе Валянціны Калякі ўдзельнічала ў зборы подпісаў, хаця сама не ўваходзіць у ініцыятыўную групу.
Валянціна Каляка: «Яна сама паставіла за мяне подпіс і сказала: «Я — за вас». Але пасьля прыехала да яе старшыня Драчкаўскага сельсавету Марыя Гнедчык, «націснула» на яе. Пра гэта кажа іншая прадавачка з гэтай крамы, якая лічыць, што адмовіцца амаль нельга было, бо «гэта — наш старшыня, а нам тут жыць і працаваць...»
Далей Валянціна Каляка распавядае, якім чынам сельсаветчыца настройвае выбарцаў супраць яе як вылучэнкі ад дэмакратычнай грамадзкасьці:
«Я дакладна ведаю, што старшыня сельсавету езьдзіла па іншых вёсках, у тым ліку й Драчкаўскага сельсавету, дзе яна ў мінулым была старшынёй выбарчай камісіі. Упэўнена, што ёй загадалі „зьверху“ настройваць людзей супраць мяне».
Інфармацыйную й юрыдычную дапамогу Валянціне Каляцы аказваюць актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Намесьнік старшыні гэтай кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў тлумачыць:
«Мы зьбіраем подпісы, і мы накіравалі зараз скаргу для праверкі фактаў, пра якія гаворыць Валянціна Каляка, у пракуратуру Смалявіцкага раёну».
Пра ход выбарчай кампаніі, у якой грамадзянская кампанія падтрымлівае 27 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
«На сёньня супрацьстаяньне ўлады выяўляецца ў наступным. Першае — месцы для пікетаў, якія вылучаныя ў Беларусі, яны ў большасьці малалюдныя. Яны нібыта знарок прыдуманыя для таго, каб вылучэнцы агітавалі там, дзе няма людзей.
Па-другое, існуе такі ціск, як у дачыненьні да Валянціны Калякі, калі зьбіраюць людзей на працоўных месцах і загадваюць ім не падпісвацца.
І ёсьць яшчэ адзін „новы мэтад“ — зьбіраюць подпісы за праўладных кандыдатаў і папярэджваюць, што выбарцы могуць падпісацца ў падтрымку толькі аднаго кандыдата.
Магу таксама сказаць, што на сёньня ўсе вылучэнцы на кандыдата, якія падпісалі „Грамадзянскую дамову“ кампаніі „Гавары праўду“, яны сабралі кожны па больш як 700 подпісаў, і таму няма сумневу, што 1200 подпісаў зьбярэ кожны».
У Магілёве й Бабруйску зьбіральнікі подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў ад апазыцыі ня могуць трапіць у заводзкія інтэрнаты. Намаганьні актывістаў прайсьці да людзей найчасьцей заканчваюцца канфліктамі.
Магілёў
Зьбіраць подпісы не пускаюць у інтэрнаты«Загадчыцам інтэрнатаў і вахцёрам давалі каманду не прапускаць ідэолягі заводаў. А самі ж яны яшчэ й сябры акруговых камісіяў. Раней такога не было, толькі сёлета далі такую каманду. То бок яны кажуць пра адкрытасьць выбараў, а самі ствараюць няроўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў выбараў», — зазначае Аляксей Паўлоўскі.
Намесьнік дырэктара па ідэалягічнай працы аднаго з магілёўскіх заводаў, у інтэрнат якога не пусьцілі Паўлоўскага, патлумачыў, чаму так сталася:
«Ніякіх палітычных матываў тут няма, але калі Паўлоўскі хоча зьбіраць подпісы, то, калі ласка, на вуліцы. Ці, у крайнім выпадку, у холе. Я чую нараканьні ад жыхароў — ім перашкаджаюць адпачываць».
Бабруйск
«Ходзяць тут усякія. Агітуюць».«Нам забаронена. У нас закрытая ўстанова. І вы ня маеце права праходзіць», — так заяўляюць. Некалькі такіх рэплік было: „Ходзяць тут усякія. Агітуюць“. То бок агрэсіўнасьць была адразу канкрэтна супраць апазыцыі», — наракае Валянціна Глухава.
Удзельнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Колчын лічыць, што дзеяньні тых, хто не прапускае зьбіральнікаў подпісаў у інтэрнаты, ня маюць пад сабой законных падстаў:
«Нам паведамляюць выбарцы пра тое, што ў інтэрнатах зьбіраюць подпісы за кандыдатаў ад улады. І менавіта з гэтым зьвязана, я лічу, тое, што іншым прэтэндэнтам чыняць такія дробныя, але перашкоды ўсё ж такі».
Горадня
«Мэдыкі наагул не пускаюць у кватэры, а настаўнікі пагаджаюцца толькі паразмаўляць».Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Зьміцер Бандарчук — адзіны дагэтуль у Горадні прэтэндэнт на кандыдацтва, які ладзіць у абласным цэнтры пікеты, каб зьбіраць подпісы. Паводле яго, актыўнасьць выбарцаў ня вельмі высокая, але ўсё ж людзі цікавяцца выбарчым працэсам, і неабходную колькасьць подпісаў ягоная ініцыятыўная група ўжо сабрала.
Бандарчук кажа, што за пікетамі назіраюць і сябры акруговай камісіі, і міліцыянты, але яшчэ ніводнага разу ніхто зь іх да сябраў ініцыятыўнай групы не падыходзіў. Ён таксама распавядае, што і сам, і сябры ініцыятыўнай групы працягваюць хадзіць па кватэрах. Яго дзівіць стаўленьне выбарцаў у так званых ведамасных дамах, асабліва дзе жывуць мэдыкі і настаўнікі:
«Мэдыкі наўпрост зачыняюць дзьверы, і зь імі наагул паразмаўляць нельга. А настаўнікам паразмаўляць хочацца, але падпісвацца нельга. Кажуць, што мы ўсё разумеем, выбачаюцца — маўляў, працуем ва ўсіх гэтых камісіях, а гэтыя подпісы ўсе спраўджваюць...»
Слонім
Подпісаў ужо хапае, але пікеты працягваюццаІніцыятыўная група кіраўніка Слонімскай арганізацыі БНФ Івана Шэгі атрымала пісьмовае папярэджаньне за тое, што падчас пікету раздавалі выбарцам улёткі з надпісам «Беларусь — гэта не Расея».
У іх таксама хапае подпісаў, але пікеты працягваюцца. На выходныя ў плянах нават пікет у суседняй Зэльве. Прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі ў Слоніме дамовіліся супольна падаць кандыдатуры сябраў ва ўчастковыя камісіі.
Шэга: «Ну мы ж тут не адны. БНФ накіроўвае 15 чалавек, „Справядлівы сьвет“ — 9 сваіх сябраў, і яшчэ сябры БХД далучаюцца. Мы закрываем сваімі людзьмі ўсе ўчасткі. Зразумела, калі іх уключаць у склад камісій, а гэта зусім ня проста...»
Вялікая Бераставіца
«Абсалютна любую інфармацыю хаваюць».«Зайшоў сёньня ў камісію і запытаўся, ці здаў нехта ўжо сабраныя подпісы і ці, можа, яшчэ нехта вылучаўся ад працоўных калектываў ці партый? А мне адказваюць: усё будзе вядома 13 жніўня. Абсалютна любую інфармацыю хаваюць».
Гомель
«Пікет паказвае людзям, што ёсьць такі прэтэндэнт. Можна сказаць, што гэта збольшага такая рэклямная акцыя».
«Дапамогу» ў зьбіраньні подпісаў патэнцыйнаму кандыдату аказвае лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Ўладзімер Някляеў — ягонае фота ў поўны рост, наклеенае на кардон, стаіць побач.
Зьбіральнік подпісаў Андрусь: «Людзі пакуль не прызвычаіліся да гэтых пікетаў. Пакуль яшчэ ставяцца насьцярожана. Сёньня падыходзілі да нас супрацоўнікі міліцыі, спраўдзілі нашы дакумэнты. Перашкодаў нейкіх вялікіх ня ладзілі, то бок усё пакуль ідзе нармальна. Пікеты плянуем паставіць яшчэ каля Цэнтральнага рынку і ў некаторых іншых месцах. Але галоўны — тут, каля ўнівэрмагу».
У Цэнтральнай выбарчай акрузе зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу дзеля зьбіраньня подпісаў і прадстаўнік партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Сергіенка. Аднак ні ён, ні іншыя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат ніякіх пікетаў у абласным цэнтры пакуль ня ладзяць.
Рагачоў
Адзіная перашкода — людзей няма дома: хтосьці на гародзе, хтосьці зьехаў у адпачынак.«У нас падпісваюцца прыкладна 70 адсоткаў зь ліку тых, да каго мы прыходзім. Людзі ведаюць пра нашу дзейнасьць, пра тое, што мы ўзьнімалі мясцовыя праблемы. Дзякуючы гэтаму збор подпісаў ідзе нармальна. Адзіная перашкода — людзей няма дома: хтосьці на гародзе, хтосьці зьехаў у адпачынак. Зь дзесяці кватэраў адчыняюць дзьве ці тры. У васьмі кватэрах нікога няма дома, і чатыры хвіліны губляюцца проста так».
Лагойск
«Сама ежджу й зьбіраю подпісы»Сёньня Валянціна Каляка ўдакладніла для «Свабоды», што асабіста зьбірае подпісы выбарцаў і ня бачыць праблемаў атрымаць станоўчы вынік:
«Так, сама ежджу й зьбіраю подпісы. У вёсцы Волма, да прыкладу, ніводзін чалавек ні сказаў ні слова супраць.Усе, хто быў на падворках ці ў хатах, падпісваліся „за“. І 60 подпісаў за адзін дзень зьбірала, і 80...»
Між тым менавіта зь вёскі Волма ў Лагойскую выбарчую акругу № 75 паступіла пісьмовая скарга ад тутэйшай жыхаркі, якая працуе ў вясковай краме. Гэта жанчына напісала, што нібыта па просьбе Валянціны Калякі ўдзельнічала ў зборы подпісаў, хаця сама не ўваходзіць у ініцыятыўную групу.
Валянціна Каляка: «Яна сама паставіла за мяне подпіс і сказала: «Я — за вас». Але пасьля прыехала да яе старшыня Драчкаўскага сельсавету Марыя Гнедчык, «націснула» на яе. Пра гэта кажа іншая прадавачка з гэтай крамы, якая лічыць, што адмовіцца амаль нельга было, бо «гэта — наш старшыня, а нам тут жыць і працаваць...»
Далей Валянціна Каляка распавядае, якім чынам сельсаветчыца настройвае выбарцаў супраць яе як вылучэнкі ад дэмакратычнай грамадзкасьці:
«Я дакладна ведаю, што старшыня сельсавету езьдзіла па іншых вёсках, у тым ліку й Драчкаўскага сельсавету, дзе яна ў мінулым была старшынёй выбарчай камісіі. Упэўнена, што ёй загадалі „зьверху“ настройваць людзей супраць мяне».
Інфармацыйную й юрыдычную дапамогу Валянціне Каляцы аказваюць актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Намесьнік старшыні гэтай кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў тлумачыць:
«Мы зьбіраем подпісы, і мы накіравалі зараз скаргу для праверкі фактаў, пра якія гаворыць Валянціна Каляка, у пракуратуру Смалявіцкага раёну».
Новы мэтад улады: хлусьлівыя чуткі, што падпісвацца можна толькі за аднаго праўладнага вылучэнца на кандыдата ў дэпутаты.