Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на ўрачыстасьці да ўгодкаў нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі на яго радзіме ў Косаве на Берасьцейшчыне.
75-гадовы магілёўскі бомж Юры перажыў сёлетнія лютыя маразы ў бэтонным вадасьцёку. Ён ужо быў героем сюжэтаў «Свабоды». Пасьля аднаго зь іх ранейшае жытло Юрыя Іванавіча ў цеплатрасе заварылі жалезнымі трубамі.
Бясплатная мэдыцына ў Беларусі дорага каштуе.
Муштары Мубаракшоева, нявестка амбасадара Таджыкістана ў Беларусі, просіць гарадзкі суд Душанбэ перагледзець яе крымінальную справу.
1 лютага кампанія «Гавары праўду» зладзіла ў Гомелі на Прывакзальнай плошчы пікет у падтрымку сваіх вылучэнцаў кандыдатамі ў мясцовыя саветы.
Вуліцы імя ўраджэнца Шклоўшчыны Міхася Зарэцкага ў мястэчку няма. А чыноўнікі прапануюць назваць новыя вуліцы Радужнай, Зацішнай, Дачнай і Сасновай.
У Беларусь прыйшоў сэзонны ўздым вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў ды грыпу. Паколькі сядзельцы пэнітэнцыярных установаў традыцыйна належаць да адной з асноўных групаў рызыкі, сёньня мы спынімся на гэтай тэме больш падрабязна.
250 мільёнаў рублёў абяцае выплаціць жыхар Бабруйску Вячаслаў Шэлег за зьвесткі, якія дапамогуць выкрыць злачынцаў, што напалі на ягоную дачку Натальлю.
Анэстэзіёляга «Экамэдсэрвіса» Аляксандра Шурава пакаралі 4 гадамі калёніі-пасяленьня. Інжынэра мэдычнага цэнтру Вадзіма Ліхуту — 3 гадамі калёніі-пасяленьня. Былую гендырэктару Галіну Валжанкіну — 2 гадамі абмежаваньня волі.
Узброеныя сілы Ўкраіны заклікалі прэзыдэнта Віктара Януковіча прыняць неадкладныя меры па стабілізацыі сытуацыі ў краіне.
«Людзі скардзяцца на малую колькасьць працы, на неадпаведнасьць кіраўніцтва ў арганізацыі працы, на нізкія заробкі, на жыльлёвыя праблемы і гэтак далей».
Фота з марознага Кіева Паўла Зуб’юка.
Сьвяткаваньне ўгодкаў гістарычнай бітвы, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, варта зрабіць падзеяй нацыянальнага маштабу.
Усьлед за моцнымі маразамі, што ўсталяваліся ў апошнія дні на тэрыторыі Беларусі, паболела надзвычайных здарэньняў, найперш — пажараў.
На Магілёўшчыне не хапае ўчастковых міліцыянтаў. Недакамплект сягае 14 працэнтаў. Кіраўніцтва абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў заяўляе, што шукае ахвотных служыць у міліцыі ва ўнівэрсытэтах і ў спэцыялізаваных вучэльнях.
Людзі з Майдана ня пойдуць, пакуль не пераканаюцца, што ўлада здольная прапанаваць рэальныя зьмены, заявіў лідэр украінскай партыі «Ўдар» Віталь Клічко.
30 верасьня 1989 году быў праведзены «Чарнобыльскі шлях» — некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прайшлі ад Акадэміі навук да плошчы Леніна. Пасьля акцыі ў Доме кіно адбылася прэсавая канфэрэнцыя.
Загрузіць яшчэ