27 студзеня Лукашэнка ўстурбаваўся, ці не вынішчаюць гіпэрмаркеты невялікія крамы.
Прадстаўнікі Швэдзкай нацыянальнай фэдэрацыі па хакеі выступілі з крытыкай на адрас Беларусі.
На Магілёўшчыне ад маразоў загінулі 15 чалавек. Шасьцёра зь іх — за апошнія тры дні. Узімку 2013 году замерзлых было дваццаць. Між тым, моцныя маразы яшчэ наперадзе. У групе рызыкі найперш — людзі бяз сталага месца жыхарства. Колькі іх у рэгіёне, невядома.
Беларуская прапаганда зьбіраецца нагадаць пра падзеі Плошчы-2010 у «нацыянальным кінафільме» пад назвай «Авэль». Ад сёньня стартуе «зімовы этап» праекту, на які зь дзяржаўнай казны выдаткавана больш за 2 мільёны даляраў.
Калектыў Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача аб’явіў вотум недаверу дырэктару тэатру Мікалаю Казюліну.
Некаторыя сябры Партыі БНФ зазнаюць палітычны ціск па месцы працы. Гэтаму будзе прысьвечана прэс-канфэрэнцыя 28 студзеня ў штаб-кватэры партыі ў Менску.
Навуковая рада Гарадзенскага ўнівэрсытэту не падтрымала апэляцыі кандыдата гістарычных навук Іны Соркінай. Бліжэйшымі днямі спадарыню Соркіну звольняць.
28 студзеня труну зь целам загінулага на кіеўскіх барыкадах гамяльчука Міхаіла Жызьнеўскага маюць прывезьці на радзіму. Напярэдадні ў Кіеве разьвітацца зь ім у Міхайлаўскі сабор і на Майдан прыйшлі тысячы ўкраінцаў. Яго праводзілі як героя. Пахаваюць Міхаіла ў вёсцы ля Гомеля.
Фотарэпартаж Паўла Зуб’юка.
«Штаб нацыянальнага супраціву валодае праўдзівай інфармацыяй, што зараз у адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны падрыхтавана рашэньне аб увядзеньні надзвычайнага становішча і «зачыстцы» Майдану.
У Горадні адбылося спаборніцтва васьмі паэтаў. У вершы ўварвалася жыцьцё: гучалі радкі пра Майдан і пра сёньняшняе жыцьцё беларусаў. Была гістарычная баляда пра Грунвальдзкую бітву, у якой, канечне, успаміналася Пагоня і вялікі князь Вітаўт.
Ён — вядомы выдавец, фатограф, дызайнэр, этнограф, мастак. За свае працы мае шмат міжнародных узнагародаў, але галоўнай справай жыцьця лічыць выданьне творчай спадчыны бацькі, знакамітага дасьледчыка народнай культуры Міхася Раманюка. Дзяніс Раманюк — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
Фігурант справы аб падпале дзьвярэй у бабруйскім КДБ, моладзевы актывіст, палітвязень Яўген Васьковіч, які ўжо 15 месяцаў адбывае пакараньне ў магілёўскай турме № 4, правёў за гэты час у карцэры 247 дзён, або прыкладна 8 месяцаў
25 студзеня а 19 гадзіне на сядзібе партыі БНФ ў Менску (Чарнышэўскага, 3) адбудзецца марафон салідарнасьці з Эўрамайданам.
24 студзеня ў цэнтры ўкраінскай сталіцы вачыма фатографа Паўла́ Зуб’юка
Свабода пацікавілася меркаваньнем былых беларускіх сілавікоў, якімі інструкцыямі мусяць кіравацца міліцыянты падчас супрацьстаяньня дэманстрантам і хто, на іх думку, панясе адказнасьць за парушэньні, дапушчаныя з боку сілавікоў у Кіеве.
Гэта актывісты рухаў «Разам» і «Альтэрнатыва». Сярод іх Ільля Дабратвор.
Жыхар Магілёва Арцём Батура намагаецца прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якія, як ён сьцьвярджае, зьбілі яго ў адным з пастарункаў гораду.
Як ставяцца да ўкраінскай рэвалюцыі магілёўскія ўкраінцы? Чым, на іхную думку, можа скончыцца палітычнае супрацьстаяньне на гістарычнай радзіме? Чаму могуць навучыцца беларусы на прыкладзе падзеяў у Кіеве?
Загрузіць яшчэ