Скандальнае інтэрвію амбасадара Ізраілю ў Менску Ёсіфа Шагала, які назваў беларускіх палітвязьняў крымінальнікамі, Свабодзе пракамэнтаваў ягоны папярэднік Зэеў Бэн-Ар’е.
На Гомельшчыне раённыя выканаўчыя камітэты па ўзгадненьні з выбарчымі камісіямі вызначылі месцы кандыдатам у дэпутаты для сустрэч з выбарцамі і масавай агітацыі. Гэта пераважна засьнежаныя стадыёны й паркавыя зоны ля пустуючых летніх атракцыёнаў.
Таварыства беларускай мовы зьвярнулася да ўладаў з ініцыятывай пашырыць сьвяткаваньне 90-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава.
У Магілёве пачалі бурыць будынак, узьведзены ў 18-м стагодзьдзі. У яго не было статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, хоць абласная арганізацыя Таварыства аховы помнікаў і намагалася яго для старой камяніцы атрымаць.
Беларуская біятляністка Дар’я Домрачава выйграла гонку перасьледаваньня.
Максім Жбанкоў пацьвердзіў: супрацоўнікі ЭГУ ўпэўненыя, што звальненьне Паўла Церашковіча — гэта толькі пачатак чарады звальненьняў, у выніку якіх унівэрсытэт будзе пазбаўляцца менавіта ад беларускіх выкладчыкаў
Пракуратура Бабруйску распачала крымінальную справу па факце публічнай зьнявагі прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў.
Дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача ў Менску Мікалай Казюлін 11 лютага звольніўся са сваёй пасады.
Сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» лічыць, што рашэньне Ашмянскага раённага суду забараніць увоз у Беларусь кнігі Алеся Бяляцкага палітычна матываванае і выкліканае толькі тым, што аўтар цяпер у зьняволеньні.
Віктар Шаршун вывесіў на сваім гаўбцы бел-чырвона-белы сьцяг. Яму пазванілі ў дзьверы. Сказалі — з ЖЭСа. Адчыніўшы, Віктар празь нейкі час апынуўся ў пастарунку з разьбітай галавой і памятымі рэбрамі.
У вёску Васілевічы сёньня прыехала вялікая дэлегацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі і праваабаронцаў. Госьці павіншавалі Ўльяну Захаранку з 90-годзьдзем, пажадалі дажыць да 100, разам узгадалі яе сына, зьніклага апанэнта дзейных уладаў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку.
Двух драўляных апосталаў з фасаду Катэдральнага, былога езуіцкага, касьцёла сёньня зьнялі на рэстаўрацыю.
10 лютага судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Віталь Козыраў адхіліў пазоў абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» да раённай адміністрацыі наконт неўключэньня сваіх актывістаў у склад участковых выбарчых камісіяў.
Спажывецкія цэны ў студзені вырасьлі на 1,6%.
10 лютага ў судзе Ашмянскага раёну прайшло судовае паседжаньне па скарзе праваабаронцы Тацяны Равякі на дзеяньні службовых асобаў Ашмянскай мытні.
Начальнік галоўнай управы шматбаковай палітыкі беларускага МЗС Юры Амбразевіч патлумачыў, чаму ў Беларусь не запрасілі Міклаша Харасьці, адмысловага дакладчыка пра сытуацыю ў Беларусі ў Радзе ААН па правах чалавека.
На Магілёўшчыне, не зважаючы на пратэсты вяскоўцаў, зачынілі блізу сотні сельскіх паштовых аддзяленьняў. Іх замянілі так званымі «перасоўнымі пунктамі дастаўкі пошты».
Гомельскі райвыканкам распарадзіўся забраць двух дзяцей у цыганскай сям’і зь вёскі Прыбар. Рашэньне было ўхваленае 27 студзеня, але пакуль не набыло моц — сям’я супраціўляецца.
Сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца 10 лютага выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Фрунзенскага раёну Менску.
Цяперашняя мажарытарная выбарчая сыстэма не дае стымулу для разьвіцьця палітычных партыяў.
Загрузіць яшчэ