Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: па суме мнагабор’я пачынаюць папярэджваць


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца 10 лютага выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Фрунзенскага раёну Менску.

Там палітыку вынесьлі пісьмовае афіцыйнае папярэджаньне «аб недапушчэньні супрацьпраўных паводзінаў».

«Мне дзіўна, чаму яны раптам так зрабілі. Звычайна яны праводзяць прафіляктычную гутарку, калі правяраюць тых, у каго ёсьць судзімасьць. Гэтым разам я толькі зайшоў — і з парога кажуць: „Мы вам выносім афіцыйнае папярэджаньне“. Калі я спытаўся, за што, яны адказалі: „Вы ў нас на ўліку“. А ў чым яно палягае? Яны адказалі, што недапушчальныя супрацьпраўныя паводзіны. Я расьпісаўся, што азнаёміўся з гэтым папярэджаньнем. Я думаю, што перад чэмпіянатам па хакеі машына пачала ўжо працаваць. Усіх папярэджваюць: майце на ўвазе, калі нешта хочаце зрабіць, то вы на прыцэле».

Сёньня палітыку таксама сказалі, што будуць правяраць яго раз на месяц.

«Я яшчэ параюся зь юрыстамі, але паводле закону я мушу адзначацца раз на тры месяцы. Што азначае „правяраць адзін раз на месяц“, сказаць таксама цяжка. Можа, выклікаць будуць, можа, яшчэ што. Але я разумею, што вясна надыходзіць, мясцовая кампанія, хакей, наперадзе прэзыдэнцкая кампанія. І па суме мнагабор’я пачынаюць папярэджваць. Магчыма, ня толькі мяне, а і іншых фігурантаў справы Плошчы».

Павал Севярынец адбыў тры гады за Плошчу і ад вызваленьня 19 кастрычніка 2013 году цягам двух гадоў мае непагашаную судзімасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG