1 кастрычніка ў Менску міліцыя затрымала Паўла Сьпірына. Па інфармацыі выданьня Беларускі партызан, 30-гадовы беспрацоўны разаслаў на 1500 электронных адрасоў работнікаў Менскага гарвыканкаму тэкст сатырычнай аповесьці пра кіраўніка гораду — Мікалая Ладуцьку.
Шчырасьць заяваў Аляксандра Лукашэнкі можна ставіць пад сумнеў — лічыць кіраўнік цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук.
У інтэрвію тэлеканалу «Эўран’юз» Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць накіраваць ва Ўкраіну беларускіх вайскоўцаў.
У цэнтры Бабруйску пачалася эксгумацыя парэшткаў нямецкіх вайскоўцаў.
Апытаньне «Свабоды»: «Ці захаваецца Беларусь як незалежная дзяржава, калі ня будзе беларускай мовы?» Адказвалі жыхары Магілёва.
У інтэрвію тэлеканалу «Эўран’юз» Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць накіраваць ва Ўкраіну беларускіх вайскоўцаў:
На Гомельшчыне з ініцыятывы мясцовых уладаў вядзецца татальнае зьнішчэньне дзікоў. Забіта ўжо каля 3 тысяч гэтых лясных жывёлін. Яны ня толькі дратуюць пасевы сельгаскультур, але і пераносяць небясьпечны вірус афрыканскай чумы сьвіней.
З чым зьвязаныя перастаноўкі ў кіраўніцтве ЭГУ, якія перамены чакаюць унівэрсытэт і якія наступства будзе мець канфлікт адміністрацыі і выкладчыкаў?
Афіцэр ФСБ, які запісаўся ва ўкраінскі добраахвотніцкі батальён, тлумачыць свой выбар: «Я ваюю ня супраць Расеі».
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў намесьнік старшыні грамадзкай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
Магілёўскаму праваабарончаму цэнтру 16 гадоў. Гэта адзінае ў Беларусі зарэгістраванае рэгіянальнае праваабарончае аб’яднаньне.
Кандыдат філязофскіх навук, культуроляг, кінааналітык Максім Жбанкоў выкладаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце 8 гадоў. Сёлета зь ім не працягнулі кантракт.
Адстаўка аднаго з заснавальнікаў ЭГУ Анатоля Міхайлава з пасады рэктара павінна паспрыяць больш прафэсійнаму мэнэджмэнту ўнівэрсытэту і ніяк не зьвязаная з апошнімі скандаламі ў ЭГУ. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў сам Анатоль Міхайлаў.
1 кастрычніка ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў быў прадстаўлены пяты Індэкс свабоды мэдыяў у краінах «Усходняга партнэрства». Беларусь у рэйтынгу сярод шасьці краінаў партнэрства традыцыйна заняла апошняе месца.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Вольга Казлова адхіліла 1 кастрычніка пазоў сустаршыні «Маладога фронту» Андруся Цянюты да рэктарату Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны на адлічэньне з ВНУ.
Зьмітра Вайцюшкевіча афіцыйна выключылі з «чорнага сьпісу» забароненых культурных дзеячаў. Цяпер музыка рыхтуецца да першага пасьля трохгадовага перапынку легальнага сольнага канцэрту.
Актывіст Віктар Сырыца: «Паводле рашэньня Савету міністраў гарвыканкам сам абавязаны на наступны дзень паведаміць міліцыі пра масавае мерапрыемства заплянаванае. І цяпер ня трэба будзе зь імі заключаць дамовы»
Паводле відавочцаў, нападнік дачакаўся, пакуль касірка будзе выходзіць, заштурхаў дзяўчыну ўсярэдзіну, зайшоў за ёй і замкнуўся знутры.
Двое сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага звольненыя з бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў.
З 1 кастрычніка паліва падаражэе ў сярэднім на 4,8%, паведамілі карэспандэнту Свабоды на менскіх АЗС.
Загрузіць яшчэ