На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі 3 кастрычніка адказаў намесьнік старшыні грамадзкай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
У чацьвер, 2 кастрычніка, у дзень адкрыцьця восеньскай сэсіі Палаты прадстаўнікоў дэпутатам перадалі 50 тысяч подпісаў у падтрымку правядзеньня «Народнага рэфэрэндуму», якія зьбіраюць чальцы «Гавары праўду», Партыі БНФ, Руху «За свабоду», БСДП (Грамада) і Партыі свабоды і прагрэсу.
Паводле апошняга апытаньня НІСЭПД, «Народны рэфэрэндум» застаецца самым прымальным праектам апазыцыі: калі б ягонае правядзеньне залежала ад рэспандэнтаў, за яго выказаліся б 45 працэнтаў апытаных.
Ці будзе вылучаць «Гавары праўду» свайго кандыдата на наступных прэзыдэнцкіх выбарах? Наколькі пасьпяховым аказаўся праект «Народны рэфэрэндум»?
Чытаць адказы Андрэя Дзьмітрыева можна тут