З 1 кастрычніка паліва падаражэе ў сярэднім на 4,8%, паведамілі карэспандэнту Свабоды на менскіх АЗС.
«Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што ў школах, магчыма, варта дадаць час на навучаньне беларускай мовы за кошт ангельскай. Як вы ставіцеся да такой ідэі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Журналіста з Магілёва Аляксандра Буракова вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.
Асьветніцкі брэнд «Мова Нанова» запускае курсы беларускай мовы для дзетак дашкольнага веку.
Яны вырасьлі ў адной вёсцы, хадзілі ў адну клясу. На Майдане яны сустрэліся па розныя бакі барыкад. Калі «майданаўца» паранілі 20 лютага, «беркутавец» прыйшоў да яго ў шпіталь.
Уладзімер Лемеш апавёў карэспандэнту Свабоды, што пасьля суду міліцыянты яго павезьлі дадому, дзе адзін супрацоўнік у цывільным і двое ў міліцэйскай форме правялі агляд ягонага пакою.
Ад украінскай вёскі Новыя Ярылавічы да беларускай Новай Гуты ўсяго пара кілямэтраў. Гэтую блізкасьць і скарыстоўваюць украінцы, каб пехатою альбо на ровары прывезьці ў Новую Гуту сваю хатнюю прадукцыю.
Кожнае 3-е забойства ў Беларусі і кожнае 4-e цяжкае цялеснае пашкоджаньне ёсьць вынікам хатняга гвалту. Пра хатні гвалт, яго ахвяраў ды вымушаных злачынцаў, а таксама пра тое, як спрабуюць вырашыць гэтую праблему ў краіне і за мяжой.
У Крычаўскім раёне два цэмэнтныя заводы. Дзеля патрэбаў іх вытворчасьці распрацаваныя некалькі кар’ераў. Як ужываюцца жыхары навакольных вёсак з інфраструктураю гэтай вытворчасьці? Ці задаволеныя такім жыцьцём?
Украіна можа перамагчы Расею ня столькі ваенным шляхам, колькі шляхам дэманстрацыі пасьпяховых рэформаў. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказалі экспэрты, камэнтуючы плян рэформаў ва Ўкраіне, які ўчора абвясьціў Пятро Парашэнка.
Дзень эўрапейскіх моваў у Магілёве адзначылі экскурсіяй на дзесяці эўрапейскіх мовах па гістарычных мясьцінах гораду. У трохгадзіннай вандроўцы, якую арганізавала мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы, узяло ўдзел каля сотні чалавек.
У Магілёве глуханямыя працягваюць прадаваць расейскія сьцяжкі кіроўцам. Іх улюбёнае месца — на скрыжаваньні праспэкту Касманаўтаў і вуліцы імя Лазарэнкі.
У Малдове станоўча ацэньваюць вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кішынёў, але не забываюць пра рэпутацыю беларускага прэзыдэнта.
Магілёўскі абласны суд усумніўся ў правамернасьці рашэньня Клімавіцкага раённага суду, які пакараў сына былой маці-выхавацелькі Ірыны Моцнай Віталя буйным штрафам за нібыта абразу міліцыянта.
Чаму ў 300-тысячным Берасьці не знайшлося пяцёх бацькоў, гатовых аддаць дзіця вучыцца па-беларуску? Як беларускамоўная першаклясьніца Каміла Ляўчук адаптуецца ў расейскай клясе?
Расея не хоча ні з кім весьці эканамічную вайну, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў адказ на пытаньні журналістаў у Кішынёве.
Супрацоўнік малдоўскай службы Радыё Свабода Александру Эфтодэ лічыць, што візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кішынэў прадыктаваны эканамічнымі прычынамі.
29 верасьня Аўганістан узначаліць новы прэзыдэнт.
Як ставяцца да цяперашняй сытуацыі на сваёй гістарычнай радзіме беларускія ўкраінцы? Ці вераць у трываласьць міру
Расейскі вайсковы аглядальнік Павел Фэльгенгаўэр адказаў на пытаньні для тэлепраекту Радыё Свабода «Цяперашні час».
Загрузіць яшчэ