Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мала хто ў Малдове думае пра тое, што адбываецца ў Беларусі»


Александру Эфтодэ
Александру Эфтодэ

Супрацоўнік малдоўскай службы Радыё Свабода Александру Эфтодэ лічыць, што візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кішынэў прадыктаваны эканамічнымі прычынамі.

Эфтодэ: Малдова знаходзіцца пад некалькімі эмбаргамі з расейскага боку ў сувязі з падпісаньнем пагадненьня аб Асацыяцыі Эўразьвязу. А запрасілі Лукашэнку ў Кішынэў летась у кастрычніку, калі прэзыдэнт Малдовы Ніколае Цімофці сустрэўся зь ім на саміце СНД. Гэта адбылося празь месяц пасьля таго, як Расея ўвяла эмбарга на імпарт малдоўскага віна. Гэты візыт быў узгоднены цягам году і пацьверджаны на сустрэчы на інаўгурацыі Парашэнкі. Так што для Кішынэву, хаця Малдова і імкнецца ў Эўрапейскі Зьвяз, і ёсьць рознагалосьсі з Лукашэнкам у сэнсе дэмакратычных свабодаў, правоў чалавека, – але калі Малдова губляе ўвесь свой рынак у Расеі, Беларусь зьяўляецца цікавым партнэрам і гэтыя эканамічныя інтарэсы пераўзыходзяць усе іншыя аспэкты.

Кар.: Значыць, меркаваньні, што Лукашэнка імкнецца з дапамогай Малдовы палепшыць свой імідж на Захадзе – бессэнсоўныя?

Эфтодэ: Так, візыт мае чыста эканамічныя прычыны. Потым, як Малдова можа дапамагчы імідж палепшыць? Малдова – маленькая краіна, хаця і кажуць, што яна хутка прасунулася ў накірунку дэмакратыі, але гэта першыя толькі крокі. Людзі ва ўладных колах у Кішынэве кажуць, што яны ня хочуць размаўляць пра рознагалосьці зь Беларусьсю, яны глядзяць на лічбы. І бачаць, што пасьля таго, як Расея ўвяла эмбарга, экспарт малдоўскіх вінаў у Беларусь узьняўся на 11 адсоткаў. А ўвесь экспарт Малдовы ў першыя паўгода падвысіўся на 6 адсоткаў. Для іх гэта вельмі важна, астатняе яны лічаць ня вельмі важным для сябе. Для іх палітычны момант не істотны. Але важна і тое, што пасьля таго, што здарылася цяпер ва Ўкраіне, на Лукашэнку глядзяць лепш, скажам гэтак. І гэта на карысьць малдоўскім дзеячам, якім будзе што адказаць, калі ім прад’явяць прэтэнзіі. Мала хто думае пра тое, што адбываецца ў самой Беларусі, як там народ жыве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG