Мянчук Анатоль Навумовіч, якога затрымлівалі ў ліпені на пратэставай акцыі, 17 верасьня пасьля працы мусіў прыйсьці ў райадзел міліцыі на гутарку аб крымінальна-працэсуальным праве.
Вечарам 17 верасьня ў Менску затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны» Марыю Рабкову і ейнага мужа Вадзіма Жаромскага. Празь некалькі гадзінаў Жаромскага адпусьцілі.
21 верасьня ў Эканамічным судзе Менску адбудзецца суд над чалавекам, які шые і прадае бел-чырвона-белыя сьцягі.
Студэнтаў Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы выклікалі на гутарку да адміністрацыі, бо яны 9 верасьня сьпявалі ва ўнівэрсытэце.
На дзень народзінаў Сьвятланы Ціханоўскай Грушаўка выйшла са сваім сьцягам. Мянчанка Тацяна пабачыла гэта на фота і пачала маляваць сымболіку раёнаў сама.
Бронзавы помнік сьвятому Губэрту зьявіўся на рагу вуліц Савецкай і Кастрычніцкай 17 верасьня. На гранітным пастамэнце стаіць сьвяты Губэрт, а побач зь ім — алень з крыжам на галаве.
Пятнаццацігадовую Паліну Курс затрымалі ў Горадні разам зь сястрой Маргарытай 13 верасьня. Дзяўчыну апытвалі без прысутнасьці бацькоў.
16 верасьня ў Бабруйску скончыўся суд над вэтэрынарам мясакамбінату Кацярынай Корзан, зборшчыцай подпісаў за адкліканьне дэпутата. Яе аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
У Магілёве за ўдзел у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў трапіў пад адміністрацыйны перасьлед 64-гадовы вэтэран Вайскова-марскога флёту Аляксандар Страх.
1,5 мільярда даляраў ад Расеі – гэта толькі адтэрміноўка праблемы. Адток дэпазытаў працягваецца
16 верасьня ў БДУІР прайшла акцыя салідарнасьці з арыштаваным студэнтам унівэрсытэту Міхаілам Клачковым.
Упраўленьне ўнутраных спраў адміністрацыі Фрунзэнскага раёну Менску вырашыла выслаць зь Беларусі «ў добраахвотным парадку» грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі Ўладзіслава Клаўкіна ды забараніць яму ўезд у краіну цягам 10 гадоў. Прычына высылкі — «у інтарэсах грамадзкага парадку».
Калі Зінаідзе Крывіцкай быў адзін год, яна трапіла разам з маці ў нацысцкую турму за тое, што яе тата быў партызан. Сёньня 79-гадовую жанчыну судзілі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Рэчыцы.
У Магілёве асудзілі ўдзельніцу Маршe герояў Ірыну Пятрову, якая з акцыі пратэсту несла 30-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг. Яе пакаралі штрафам у 405 рублёў.
Падборка яскравых фатаздымкаў Уладзя Грыдзіна з моманту пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі і да канца жніўня, калі ў яго забралі акрэдытацыю карэспандэнта Свабоды.
Сотні артадаксальных юдэяў — хасідаў, якія ехалі ва ўкраінскі горад Умань сьвяткаваць Новы год, застаюцца на нэўтральнай паласе паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Украінскія ўлады не пускаюць іх на сваю тэрыторыю праз каранавірус.
15 верасьня ў Бабруйску разглядалася справа Івана Хамрэнкі за ўдзел у шэсьці. Ён атрымаў штраф, але на свабоду ня выйшаў. Апрача таго, у судзе затрымалі і ягоную сястру Ірыну Купцэвіч.
Ананімная супольнасьць ІТ-спэцыялістаў прыгразіла Аляксандру Лукашэнку ўзламаць падатковую і банкаўскую сыстэмы. Свабода пагутарыла з двума спэцыялістамі ў кібэрбясьпецы пра тое, наколькі гэта рэальна.
Гарадзенка Людміла Таранок падчас жаночай акцыі 12 верасьня зьняла зь міліцыянта ў цывільным маску. Цяпер яна чакае суду ў ізалятары. Сын Міхаэль Шаўчэнка расказаў пра сваю маці.
У Магілёве «Марш герояў» пачаўся з супрацьстаяньня прыхільнікаў перамен зь міліцыяй
Загрузіць яшчэ