Вялікабрытанія і Эўрапейскі Зьвяз дамовіліся працягнуць перамовы аб умовах брэксыту пасьля заканчэньня ўсталяванага імі крайняга тэрміну ў нядзелю.
У Менску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт, сілавікі не перакрывалі дарогі.
«Людзі з чорнымі душамі» — гэта дакумэнтальны чорна-белы фільм пра Другую ўсясьветную вайну ў Беларусі, зьняты ў 1962 годзе. У фільме расказваецца пра калябарацыяністаў часоў вайны.
На Марш абвінавачваньня выйшлі дзясяткі гарадзенцаў у сваіх мікрараёнах. У цэнтры людзі сабраліся на калядны кірмаш. Некаторых затрымалі.
Нямеччына з 16 сьнежня ўзмоцніць локдаун, бо барацьба з другой хваляй каранавірусу пакуль не прыносіць жаданых вынікаў. Аб гэтым заявіла 13 сьнежня канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.
У размове са Свабодай жанчына кажа, што падрыхтавала для судзьдзі выступ на 5 старонках.
Міністэрства абароны Азэрбайджану паведаміла аб правядзеньні антытэрарыстычнай апэрацыі ў раёне Гадруту, які азэрбайджанскія сілы «вызвалілі ад акупацыі» падчас ваенных дзеяньняў увосень сёлета.
Працягваем нашу рубрыку «Цытаты, якія дапамагаюць жыць».
Палітвязень Зьміцер Казлоў (блогер Шэры кот), якога трымаюць у менскім СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, перадаў, што ў ягонай справе «ўсё пакуль ціха, няма ніякага руху».
Улада лічыць, што ён «не падтрымліваў у належным стане вонкавы выгляд жылога дома». «Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сымбаль Хрыста, чысьціні і пралітай Хрыстом крыві за нас», — кажа на гэта Міхаіл Русак.
Эўрапейская камісія 11 сьнежня прыняла пакет дапамогі ў 24 млн эўраў, які прынясе непасрэдную карысьць беларускаму насельніцтву, у прыватнасьці грамадзянскай супольнасьці, моладзі, малым і сярэднім прадпрыемствам, і палепшыць патэнцыял галіны аховы здароўя.
Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву падазраюць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Абедзьвюх затрымалі 15 лістапада пасьля стрыму ў доме на сымбалічнай «плошчы Пераменаў» і трымаюць у Сьледчым ізалятары. Праваабаронцы прызналі іх палітзьняволенымі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў яшчэ некалькі кандыдатаў на ключавыя пасады ў сваёй будучай адміністрацыі. Сярод іх апынуліся тры нябелыя жанчыны.
У Міжнародны дзень правоў адбылося віртуальнае адкрыцьцё «народных амбасадаў» Беларусі па ўсім сьвеце.
У сваім традыцыйным штогадовым плебісцыце часопіс Time абраў 78-гадовага Джо Байдэна і 56-гадовую Камалу Гарыс «Асобамі году – 2020».
Спэцыялізаваны камітэт Упраўленьня санітарнага нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў (FDA) падтрымаў экстранае выкарыстаньне вакцыны супраць каранавірусу, распрацаванай кампаніямі Pfizer і BioNTech.
Жыхары Пружанаў пачалі падаваць заявы на імя старшыні райвыканкаму, каб ім дазволілі схадзіць у краму і пры гэтым іх не затрымлівала міліцыя. Сумарна месьцічы правялі больш за 300 дзён пад арыштам.
З 21 сьнежня ўрад Беларусі вырашыў закрыць наземныя межы на выезд, можна толькі вылецець самалётам. Гэтую меру тлумачаць барацьбой з каранавірусам. Разьбіраемся, чым гэта дапаможа.
Загрузіць яшчэ