Тысячы беларусаў ратуюцца за мяжой ад палітычна-грамадзкага крызісу на радзіме. Паспрабавалі падлічыць даступныя лічбы.
Мінімальны заробак у Польшчы — 616 эўра, а сярэдні за 2020 год — 1136,84 эўра. У Беларусі сярэдні налічаны заробак у чэрвені складаў 1433 рублі. Гэта каля 466 эўра.
«Дзясяткі затрыманых, забіраюць усіх, хто хоць нечым падазроны». Разьбіраемся, што чуваць пра гучную справу.
Да жніўня 2020 году Аляксандар Дарафееў жыў мерным жыцьцём у Жабінцы. Ягонай старэйшай дачцэ шэсьць гадоў. Летась 21 жніўня жонка нарадзіла меншую дзяўчынку.
Былому студэнту хімфаку БДУ Арцёму Баярскаму адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы на супрацоўніка ГУБАЗіК «Высоцкага В. В.».
Пасьля 10 дзён у турме на Акрэсьціна на волю выйшлі журналісты Свабоды Іна Студзінская і Алег Грузьдзіловіч. Іна Студзінская галадала за кратамі 9 дзён, Алег Грузьдзіловіч — 3 дні. Выпусьцілі пасьля 10 сутак і журналіста «Белсату» Ігара Ільяша.
Жонка палітвязьня Ігара Лосіка расказала Свабодзе, як яна кожнае судовае пасяджэньне сядзіць каля СІЗА ў Гомлі, дзе судзяць Ігара, як ставяцца да яе гамельчукі і што ёй кажа дачка.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Пасьля нядаўняга разгрому многіх пісьменьніцкіх і журналісцкіх структураў перад іх чальцамі паўстаў выбар: застацца — і быць кінутымі за турэмныя краты, ці зьехаць — і захаваць свой талент.
Алеся Дашчынскага выпусьцілі зь СІЗА на Акрэсьціна, аддаўшы яму перадачу, якую жонка занесла для яго ўчора. Цяпер Алесь Дашчынскі дома.
Зьняволены журналіст Алесь Дашчынскі знаходзіцца за кратамі з 16 ліпеня. Сёньня ягоны адвакат наведаў Алеся ў ізалятары на завулку Акрэсьціна.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтар, дзьве найстарэйшыя літаратурныя арганізацыі, трапілі пад рэпрэсіі. Расказваем пра іх.
У Менску асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму 31-гадовага Сяргея Пацукевіча. Ягоны голас гучаў на запісе праслухоўваньня тэлефоннай размовы падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі на Менскі завод колавых цягачоў 17 жніўня мінулага году.
23 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі ліквідуе шэраг самых розных беларускіх арганізацый. На цяперашні момант вядома ўжо больш як пра пяць дзясяткаў арганізацый, які падпалі пад ліквідацыю.
Сёньня ў Токіё стартуе цырымонія адкрыцьця шматпакутных летніх Алімпійскіх гульняў, праз пандэмію каранавірусу перанесеных яшчэ зь мінулага году. Свабода адабрала для вас расклад выступаў тых беларускіх алімпійцаў, хто летась не пабаяўся выступіць супраць гвалту і за новыя свабодныя выбары.
Культуроляг Юлія Чарняўская без інтэрнэту працягвае весьці старонку ў Facebook. Камунікуе толькі з адвакатам і сабачкам Жулькай. Ужо два месяцы, як удава заснавальніка Tut.by жыве пад хатнім арыштам.
Візыты адвакатаў да Алега Грузьдзіловіча і Іны Студзінскай адбыліся толькі на шосты дзень пасьля затрыманьня журналістаў — да гэтага абаронцаў у ізалятар не дапускалі. Сваякі і сябры па-ранейшаму ня ведаюць, за што іх затрымалі і ў чым падазраюць. Адвакатаў да справы пакуль не дапусьцілі.
22 ліпеня ў Буда-Кашалёве прайшоў закрыты суд па крымінальнай справе аб «абразе прэзыдэнта». Абвінавачаны, жыхар Чачэрску Юрый Кавалёў, нядобра выказаўся пра Лукашэнку на прыёме ў псыхіятра. Лекарка данесла на яго ў міліцыю.
Асуджаная да турмы берасьцейская актывістка, маці двух малалетніх сыноў Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі ўжо 200 дзён. Яе муж Андрэй Шарэнда, які зьехаў ад перасьледу зь Беларусі, расказаў Свабодзе апошнія навіны пра жонку.
Гадавы прырост спажывецкіх цэнаў у чэрвені дасягнуў амаль 10%.
Загрузіць яшчэ