Кампанія зь літоўскім капіталам Paysera абвясьціла, што больш ня будзе абслугоўваць апэрацыі ў расейскіх рублях, закрые рахункі расейскіх кліентаў і абмяжуе пераказ грошай у банкі Расеі і зь іх.
Палітвязень Мікіта Емяльянаў абвясьціў галадоўку ў магілёўскай турме 3 лютага. Пра стан вязьня няма інфармацыі ўжо тыдзень.
Вэтэрынары Ганна і Антон Шаменкавы ў сувязі з падзеямі ў Беларусі восеньню 2020 году вырашылі пераехаць у Польшчу. Спачатку яны ня мелі магчымасьці працаваць па спэцыяльнасьці, таму стварылі валянтэрскі праект, каб дапамагаць гадаванцам беларусаў за мяжой.
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны ўхваліла ўвядзеньне рэжыму надзвычайнага становішча НС на тэрыторыі краіны.
Украіна пасьля максымальных аб’ёмаў закупкі беларускай электраэнэргіі ў 2021-м і на пачатку 2022 году адключыла трансмежныя лініі электраперадач.
Праектная магутнасьць новага порту можа дасягаць 5 мільёнаў тонаў на год. Гэта менш, чым Беларусь экспартуе калійных угнаеньняў.
Міністэрства замежных спраў Украіны ў сувязі з узмацненьнем расейскай агрэсіі супраць Украіны рэкамэндуе грамадзянам Украіны ўтрымацца ад любых паездак у Расею, а тым, хто там знаходзіцца, тэрмінова пакінуць расейскую тэрыторыю.
Расея прызнала незалежнасьць «ЛДНР» і заявіла прэтэнзіі на ўсю Данецкую і Луганскую вобласьці. Украіна разглядае разрыў дыпляматычных адносін з Масквой, Захад увёў супраць Расеі эканамічныя санкцыі. Падсумоўваем галоўныя падзеі 23 лютага.
У Вільні 22-23 лютага праходзіць беларускі бізнэс-форум. Яго арганізатарам выступае Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА). Мэтай падзеі зьяўляецца стварэньне моцнай бізнэс-дыяспары.
22 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на рэфэрэндуме. ЦВК паведаміў, што за першы дзень нібыта датэрмінова прагаласавалі 6,19 працэнта выбарнікаў. Праваабаронцы фіксуюць парушэньні.
Пад амэрыканскія санкцыі ў сувязі з прызнаньнем Крамлём незалежнасьці груповак «ЛНР» і «ДНР» трапіў сярод іншых «Внешэкономбанк». Гэта расейскі банк, які мае свае даччыныя кампаніі ў Беларусі і Ўкраіне.
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш выказаўся пра сытуацыю вакол Украіны.
Палітоляг Валер Карбалевіч у інтэрвію Свабодзе разьбірае заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пра прызнаньне так званых «ЛНР» і «ДНР».
Служба бясьпекі Ўкраіны абнародавала запісы тэлефонных размоваў, у якіх падтрыманыя Расеяй сэпаратысты прызнаюцца, што самі абстрэльваюць кантраляваныя імі паселішчы ў Луганскай і Данецкай абласьцях.
Паводле гомельскага чыноўніка, галасаваньне «таемнае» і выбарнік ня мае права «раскрываць сваю таямніцу».
Таксама Лукашэнка выказаўся наконт вучэньняў «Саюзная рашучасьць», якія нядаўна прайшлі ў Беларусі і пасьля якіх расейскія войскі не пакінулі краіну.
Праваабаронцы «Вясны» зьвярнуліся да спэцыяльнага дакладчыка аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, у Рабочую групу па адвольных затрыманьнях і Рабочую групу па дыскрымінацыі жанчын і дзяўчат.
Пра такое рашэньне заявіў прэм’ер Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан.
Вярхоўная Рада Ўкраіны патрабуе ад Расеі скасаваць рашэньні, накіраваныя на падрыў дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны, а замежныя краіны не прызнаваць незалежнасьць акупаваных Расеяй асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.
Беларускі офіс ЕРАМ ужо не найбольшы, першае месца цяпер за Ўкраінай.
Загрузіць яшчэ