Вялікая Брытанія ў адказ на дзеяньні Пуціна ўводзіць санкцыі супраць расейскіх банкаў і алігархаў

Борыс Джонсан
Борыс Джонсан

Пра такое рашэньне заявіў прэм’ер Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан.

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў аб неадкладным увядзеньні санкцыяў супраць Расеі за «парушэньне міжнароднага права».

Джонсан заявіў, што санкцыі будуць накіраваныя на расейскія эканамічныя інтарэсы «гэтак моцна, наколькі мы можам», і ўразяць «эканамічныя інтарэсы, якія падтрымліваюць расейскую ваенную машыну».

Сярод кампаніяў, якія трапяць пад санкцыі, 5 расейскіх банкаў: «Промсвязьбанк», «Россия», Індустрыяльны ашчадны банк, Black Sea Bank, Генбанк, паведамляе РБК.

Таксама пад санкцыі трапілі алігархі Ігар і Барыс Ротэнбергі і Генадзій Цімчанка. Джонсан заявіў, што «санкцыі закрануць тых, хто падтрымлівае «расейскую ваенную машыну».

Раней кіраўнік Крамля прызнаў незалежнасьць падкантрольных сэпаратыстам раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, падрыхтаваўшы глебу для апэрацыі разгортваньня часткі сілаў ля ўкраінскіх межаў.

У двух афіцыйных указах Пуцін даручыў Міністэрству абароны забясьпечыць ажыцьцяўленьне «функцыяў падтрыманьня міру» ў Данецкай і Луганскай абласьцях. У тых жа дакумэнтах Пуцін таксама даручыў расейскаму МЗС устанавіць дыпляматычныя адносіны з «рэспублікамі».

​
XS
SM
MD
LG