Гэта зьвязана з затрыманьнем Алены Бурко, маці актывісткі Паліны Бурко, і ціскам на яе.
18 лютага 2022 году супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў дом да Алены Бурко і правялі ператрус. Нібыта яе дачка Паліна, якая даўно не жыве ў Беларусі, ёсьць сьведкай у крымінальнай справе. Пасьля ператрусу Алену затрымалі.
Прычыны затрыманьня і статус Алены Бурко не былі вядомыя да 21 лютага.
21 лютага 2022 адбыўся суд, на якім Алену прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці і арыштавалі на 12 дзён.
Паліна лічыць, што ператрус і затрыманьне яе маці могуць быць зьвязаныя з тым, што ў 2020 годзе яна была назіральніцай на прэзыдэнцкіх выбарах.
Праваабаронцы мяркуюць, што ператрус у доме Паліны і затрыманьне яе маці Алены сьведчаць пра ціск КДБ на Паліну, якая зьехала з Беларусі.