Нашыя чытачы заўважылі, што ў адным з гандлёвых цэнтраў Менску прадаюць майкі і лонгсьлівы зь літарай Z, якая асацыюецца з расейскімі войскамі і збройным уварваньнем ва Ўкраіну. Мы высьветлілі, што такое адзеньне прадавалася ў невялікай краме «Фасон», што ў гандлёвым цэнтры «Квадра».