З разьвіцьцём ІТ-тэхналёгій пра папяровыя лісты ў канвэртах людзі, здавалася б, забыліся. Але ў Беларусі попыт на канвэрты, маркі і прыгожую паперу вырас у некалькі разоў. Тысячы людзей пішуць лісты ў турмы. Даведаліся, пра што яны пішуць і ці даходзяць лісты за краты і адтуль.