Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі паліва можна купіць за сярэдні заробак у Беларусі і ў суседзяў


Аўтамабільная запраўка ў Менску
Аўтамабільная запраўка ў Менску

11 траўня 11-ы раз з пачатку году павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі. Глядзім, колькі паліва можна набыць на заробак у Беларусі і ў суседзяў.

Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў пра павышэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва з 11 траўня.

Цана паліва зноў вырасьце на 2 капейкі. Літар бэнзіну АІ-92-К5-Эўра будзе каштаваць 2,22 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 2,32 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 2,54 рубля, дызэльнага паліва — 2,32 рубля.

Гэта адзінаццатае павышэньне цэнаў на паліва з пачатку 2022 году. Папярэднія адбыліся 1, 9, 15, 22 і 29 сакавіка, затым — 4, 12, 19, 26 красавіка і 5 траўня; кожны раз таксама на 2 капейкі.

Пералічваем, колькі паліва можна купіць за сярэдні заробак (пасьля выплаты падаткаў, то бок нэта) у Беларусі і ў суседзяў. Падлікі станам на студзень, бо ня ўсе краіны апублікавалі больш сьвежыя зьвесткі аб заробках, цэны на паліва таксама студзеньскія, марка АІ-95.

  • Расея — 941 літар
  • Польшча — 902 літры
  • Літва — 641 літар
  • Латвія — 617 літраў
  • Беларусь — 605 літраў
  • Украіна — 482 літры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG