Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемаратону заявіў дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.
Некаторыя эўрапейскія палітыкі баяцца перамогі Ўкраіны ў вайне з Расеяй, якая можа прывесьці да зьменаў у самой Эўропе і Эўразьвязе, і такім чынам заклікаюць «захаваць твар» прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну.
Расея гатовая ўнесьці значны ўнёсак у пераадоленьне сусьветнага харчовага крызісу, калі Захад здыме санкцыі, уведзеныя з прычыны вайны ва Ўкраіне.
24 траўня СБУ назвала імёны васьмі падазраваных у ваенных злачынствах у Бучанскім раёне. Паводле зьвестак украінскага цэнтру «Міратворац», двое зь іх — Сяргей Сазанаў з пазыўным «Рой» і Аляксандар Ступніцкі з пазыўным «Малік» — родам зь Беларусі.
У турыстычна-культурным хабе «Кіеў Лічбавы» зьявіліся 3D-туры па разбураных і пашкоджаных у выніку расейскай агрэсіі будынках Кіеўшчыны. Ёсьць таксама здымкі зьнішчанага самалёта Ан-225 «Мрія».
Затрыманы сёньня журналіст Алесь Любянчук праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Менску.
Чытачы Радыё Свабода даслалі відэа зь Нінай Багінскай. Яна расказала, якія робіць практыкаваньні ёгі, каб добра сябе адчуваць, як «уражвае» міліцыянтаў і як працягвае радавацца, калі навокал рэпрэсіі.
Юры «Хмель» Гарупа на вайне ва Ўкраіне ад 2014 году. Раней быў у шэрагах «Правага сэктару», але 24 лютага знаходзіўся дома ў Хмяльніцкім, таму ня змог даехаць у свой батальён. Таму хлопец далучыўся да батальёну Каліноўскага.
Бацькі сьпявачкі Маргарыты Ляўчук, якіх затрымалі ў вёсцы Страдзеч Берасьцейскага раёну, ужо на волі.
Суд у Кішынёве адправіў былога прэзыдэнта Малдовы Ігара Дадона пад хатні арышт на 30 сутак.
Паміж краінамі-чальцамі NATO існуюць сакрэтныя дамоўленасьці аб тым, каб не пастаўляць ва Ўкраіну танкі і баявыя самалёты. Пра гэта паведамляюць нямецкія СМІ — агенцтва DPA і выданьне Die Zeit — са спасылкай на крыніцы.
Пра аднаго са старэйшых дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША Янку Запрудніка, які памёр ва ўзросьце 95 гадоў, узгадвае старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.
Цяпер ва Ўкраіне і некаторых эўрапейскіх краінах пачаўся дэфіцыт солі, тавар гэты істотна падаражэў.
На 96-м годзе жыцьця памёр адзін з найстарэйшых і самых вядомых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, публіцыст, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, сябра Рады БНР Янка Запруднік.
Разглядаць справу фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка будзе Магілёўскі абласны суд.
Бацькоў сьпявачкі затрымалі ў яе роднай вёсцы Страдзеч Берасьцейскага раёну. Пра гэта Свабодзе паведаміла сама Маргарыта Ляўчук.
30 траўня ў беларускіх школах прагучыць апошні званок. 10 чэрвеня ва ўсіх школах краіны пройдуць выпускныя балі. Свабода пагутарыла з бацькамі выпускнікоў – як і дзе яны будуць адзначаць «пачатак дарослага жыцьця» і колькі гэта сёлета каштуе.
Былы дыплямат Валер Кавалеўскі паведаміў Свабодзе, што ва Ўкраіне створанае афіцыйнае прадстаўніцтва Сьвятланы Ціханоўскай і яно будзе працаваць на сталых умовах.
Беларусь раней завозіла збожжа зь іншых краін, у тым ліку з Украіны.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 6 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі, яшчэ каля 7 мільёнаў хаваюцца ў іншых абласьцях Украіны. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.
Загрузіць яшчэ