Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькоў сьпявачкі Маргарыты Ляўчук аштрафавалі і выпусьцілі


Бацькі сьпявачкі Маргарыты Ляўчук, якіх затрымалі ў вёсцы Страдзеч Берасьцейскага раёну, ужо на волі.

Тэлеграм-канал BY_culture паведамляе, што іх асудзілі за непадпарадкаваньне міліцыі, наклаўшы штраф.

Бацькі сьпявачкі Маргарыты Ляўчук, якіх затрымалі ў вёсцы Страдзеч Берасьцейскага раёну, увечары выйшлі на волю.

Бацькам Маргарыты Ляўчук прысудзілі па 70 базавых велічынь (2240 рублёў) кожнаму. Іх судзілі за «непадпарадкаваньне міліцыі». Суд адбыўся ў Берасьці.

Пра затрыманьне бацькоў паведаміла Свабодзе сама Маргарыта Ляўчук.

«Ранкам прыехаў бусік, суседку паклікалі панятой, ад яе і даведалася. Нічога пры ператрусе не знайшлі, але бацькоў выводзілі з хаты ў кайданках», — сказала Маргарыта.

Тэлеграм-каналы, якія вядуць прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, сьцьвярджаюць, што бацькі вядомай беларускай опэрнай сьпявачкі «не адмыкалі дзьвярэй».

Абвінавачаньне ў «непадпарадкаваньні міліцыі» тыповае для палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Па гэтым адміністрацыйным артыкуле ўжо тысячы беларусаў былі арыштаваныя і пасаджаныя на «суткі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG