У сярэдзіне красавіка праваабаронцы паведамілі аб затрыманьні ў Менску сябра Сойму Партыі БНФ, прадпрымальніка Зьмітра Касьпяровіча. Калі карэспандэнт Свабоды задаў у сярэдзіне чэрвеня пытаньне праваабаронцам, чаму Зьмітра не абвяшчаюць палітвязьнем, яны адказалі, што ён на волі.