Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба перакананы, што наўмыснае зьнішчэньне Расеяй цывільнай інфраструктуры варта разглядаць як складнік генацыду і ваеннае злачынства.
Крымінальную справу разглядае суд Першамайскага раёну Менску. Выракі агучаць 3 лістапада 2022 году.
Камандаваньне Паветраных сіл Украіны паведаміла, што ў ноч з 1 на 2 лістапада расейскія войскі атакавалі дронамі некалькі абласьцей Украіны.
Радыкальны рух «Талібан», які прыйшоў да ўлады ў Аўганістане, стварыў жаночае падразьдзяленьне паліцыі. Для працы там прыцягваюць жанчын, якія працавалі ў МУС да захопу ўлады талібамі ў жніўні мінулага году.
Большасьць апытаных расейцаў лічаць, што вайна з Украінай павінна працягвацца. Пра гэта кажуць дадзеныя закрытага сацапытаньня, зробленага на замову Крамля.
Расея масіраванымі ракетнымі ўдарамі і бесьпілётнікамі ўжо сурʼёзна пашкодзіла каля 40% усёй энэргетычнай інфраструктуры Украіны, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з эўракамісаркай энэргетыкі Кадры Сімсан.
Дэлегацыі ААН, Турцыі і Ўкраіны дамовіліся не плянаваць рух суднаў па Чорным моры на 2 лістапада.
На шасьцёх менчукоў завялі справу па артыкуле «Злоснае хуліганства» за салідарнасьць з Украінай. Яны вывесілі нацыянальны бел-чырвона-белы і ўкраінскі сьцягі на лініі электраперадач у Маскоўскім раёне Менску. Акцыя адбылася ў дзень падрыву Керчанскага моста, які зьвязвае акупаваны Крым з Расеяй.
У Кіеў зь візытам прыбыла намесьніца дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Карэн Донфрыд, паведаміла амбасадар ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк.
6 кастрычніка Лукашэнка забараніў падвышаць цэны, пасьля ўрад выдаў пастанову, паводле якой падвышаць іх усё ж можна. Тым часам улады пасьпелі завесьці некалькі дзясяткаў крымінальных спраў. Хто яшчэ пацярпеў.
Іран плянуе накіраваць у Расею партыю баявых бесьпілётнікаў на пачатку гэтага месяца, паведаміла 1 лістапада Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны.
Крымінальную справу разглядае суд Першамайскага раёну Менску.
«Жаночае ня сорамна» курыруюць актывістка і доктарка. Яны расказалі Свабодзе, як узьнікла ідэя і як праект дапамагае жанчынам перамагчы страх перад гінэколягам.
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласьці Андрэй Небытаў заявіў, што пакуль ня могуць ідэнтыфікаваць целы 200 украінцаў, якія загінулі на пачатку вайны ў часе расейскай акупацыі населеных пунктаў Кіеўскай вобласьці.
Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявіла, што Расея перакінула на аэрадром Мачулішчы ў Беларусі рэактыўныя самалёты-перахопнікі МіГ-31К FOXHOUND, і апублікавала адпаведныя спадарожнікавыя фатаздымкі.
Як часта мэдыкі абараняюць дысэртацыі па-беларуску.
Мастак, графік, дызайнэр Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псэўданімам Wiecier Mechaniczny, стаў пераможцам прэміі Міхала Анемпадыстава — за вокладку кнігі «НЕрасстраляныя».
Пасьля масавага закрыцьця прыватных школ у Менску засталася толькі адна. Па інфармацыі Свабоды, трапіць туды ўжо немагчыма. Гэтую навучальную ўстанову канчаў Мікалай Лукашэнка, а адна з заснавальніц — Ірына Абельская.
Пра тое, што адбывалася за гэты час зь яе мужам, Сьвятлана Ціханоўская расказала падчас адкрыцьця мастацкай выставы ў Вільні.
Дэпутат парлямэнту Малдовы Аазу Нантой не выключае, што Расея можа сьвядома праграмаваць курс сваіх ракет праз Малдову на Ўкраіну, каб абыйсьці ўкраінскую супрацьпаветраную абарону.
Загрузіць яшчэ