Галоўны дзяржаўны санітарны лекар — намесьнік міністра аховы здароўя Беларусі Алег Арнаутаў вызвалены ад займанай пасады
Цэнтар аналізу Эўрапейскай палітыкі ЗША і Freedom House апублікавалі адкрыты ліст прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэлю.
У мужчын і жанчын, якія выпіваюць па шклянцы гранатавага соку штодня, падвышаецца ўзровень палавога гармону тэстастэрону, які наўпрост зьвязаны з сэксуальнай актыўнасьцю.
Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы Беларусі ня выявіў фактаў парушэньня закону «Аб ахове працы» з боку брыгадзіра і прараба, якія дапусьцілі на будаўнічую пляцоўку 22 красавіка Аляксандра Лукашэнку.
Ад 1 траўня перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое трансьлюецца зь Вільні.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце прыбыла ў харкаўскі шпіталь «Укрзалізниці», дзе яна плянуе сустрэцца з былым прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай, якая знаходзіцца там на лекаваньні.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на гэтым тыдні зьдзівіў многіх у ЗША і за мяжой, калі публічна падтрымаў аднаполыя шлюбы.
«Толькі на Беларусі няма ніводнага памятнага знаку, хоць мы мяркуем, што каля 4 тысяч афіцэраў было забіта на гэтай зямлі».
Цымбалістка Аляксандра Дзенісеня выйшла ў фінал міжнароднага конкурсу маладых музыкантаў «Эўрабачаньне-2012». Трансьляцыя конкурсу адбудзецца 11 траўня.
Дзякуючы гэтым двум беларусам з трагічным лёсам пачало разьвівацца партнэрства паміж Маладэчнам і Эсьлінгенам, піша нямецкая «Stuttgarter Zeitung».
Берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» распачалі збор подпісаў супраць ціску на былога палітвязьня, свайго паплечніка па кампаніі Паўла Вінаградава.
11 траўня ў Рэчыцы не прыступілі да працы каля трохсот прадпрынімальнікаў рынку «Славянскі». Яны абураныя павышэньнем арэнднай платы на 120 адсоткаў.
Пра гэта міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле заявіў, выступаючы на парлямэнцкіх дэбатах у Бундэстагуэ
Бліжэйшым часам у Нацыянальнай акадэміі навук могуць ліквідаваць Інстытут мовы і літаратуры і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, каб стварыць на іхнай базе адзіную структуру кшталту цэнтру гуманітарных навук.
У Эгіпце ўчора ўпершыню ў гісторыі гэтай краіны адбыліся тэледэбаты паміж двума вядучымі кандыдатамі ў прэзыдэнты. У студыі вялі дыскусію былы міністар замежных спраў Амр Муса і памяркоўны ісламіст Абдэль-Мэнэм Абуль-Футух.
У Беларусі зьбіраюцца забараніць паленьне ў рэстаранах і на вакзалах. А як у турмах?
У Горках з плошчы Леніна прыбралі помнік Леніну. Паводле жыхароў райцэнтру, помнік дэмантавалі ў ноч з 10 на 11 траўня.
Магілёўскі гарвыканкам ня даў дазволу сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі на правядзеньне двух пікетаў пад лёзунгам «За чэсныя выбары без Лукашэнкі».
11 траўня ў Горадні Уладзімер Арлоў прадставіць чытачам сваю новую кнігу «Пакуль ляціць страла». Сустрэча адбудзецца а 19-й гадзіне на вуліцы Будзёнага, 48а.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 13–14 траўня наведае з афіцыйным візытам Беларусь.
Загрузіць яшчэ