Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Эгіпце пройдзе 23-24 траўня. Калі падчас яго ня будзе абраны кіраўнік дзяржавы, то 16-17 чэрвеня адбудзецца другі тур (туды выходзяць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасьць галасоў.)
На вышэйшую пасаду ў краіне балятуюцца 13 кандыдатаў. Як чакаецца, пасьля выбараў вайсковае кіраўніцтва краіны перадасьць уладу цывільнаму ўраду. Гэта будуць першыя прэзыдэнцкія выбары ў Эгіпце пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Хосьні Мубарака ў выніку масавых народных выступаў летась у лютым.